65 год без вайны

Проба пяра


Вайна… Гэтае страшнае слова па сённяшні дзень адгукаецца ў сэрцах людзей нясцерпным болем. Прайшло шмат год з таго часу, як чорная птушка Вайна накрыла сваімі крыламі нашу краіну. З 1941 па 1944 наш народ жыў пад гэтымі крыламі…

Проба пяра

Вайна... Гэтае страшнае слова па сённяшні дзень адгукаецца ў сэрцах людзей нясцерпным болем. Прайшло шмат год з таго часу, як чорная птушка Вайна накрыла сваімі крыламі нашу краіну. З 1941 па 1944 наш народ жыў пад гэтымі крыламі...

Вайна… Гэтае страшнае слова па сённяшні дзень адгукаецца ў сэрцах людзей нясцерпным болем. Прайшло шмат год з таго часу, як чорная птушка Вайна накрыла сваімі крыламі нашу краіну. З 1941 па 1944 наш народ жыў пад гэтымі крыламі. Над галавою было сонца, але яно ўжо не ўсміхалася сваімі промнямі так ярка, як у мірны час. Людзі станавіліся мужнымі, хавалі сваю надзею ў сабе, але не гублялі яе, бо ведалі, што гэта вельмі страшна, калі ты жывеш без надзеі.
Сёння многія не разумеюць, што значыць мірнае блакітнае неба над галавой, адчуванне лёгкага павеву ветрыка на твары. Многія не думаюць пра тое, што ў кожную хвіліну цішыню ранку можа разарваць гучны стрэл, які адбярэ жыццё блізкага чалавека. Мы, сучаснае пакаленне, павінны берагчы мір на планеце і ў імя светлай будучыні памятаць імёны тых, хто загінуў.
Гэтыя людзі не нарадзіліся героямі, яны імі сталі ў нялёгкі і страшны час – час вайны. Мы не жылі тады, калі дзеці гублялі сваіх бацькоў назаўсёды, калі маці страчвалі сваіх сыноў, калі закаханыя так і не паспявалі ажаніцца. Пра ўсё мы даведваемся з мастацкіх твораў і кінафільмаў. Вайна не была літасцівай ні да каго. Яна праглынула не адно жыццё, зламала не адзін лёс. Той, хто застаўся жывым, лічыў, што яму даравалі шанс на новае жыццё. Ды і забыць тое, што давялося перажыць у страшныя часы ліхалецця, не зможа ні адзін чалавек. Частачка сэрца кожнага салдата засталася ў далёкім мінулым, разам з сябрамі, якіх больш няма і ніколі не будзе побач. Я лічу, што мы не павінны забываць тых людзей, якія аддалі сваё жыццё за мір і свабоду. У той час яны не думалі пра сябе, яны рабілі так, як падказвала ім сумленне. Многія не дачакаліся светлага дня Перамогі, але яны заўсёды будуць жыць у нашых сэрцах.


Я жыву ў Беларусі,
Дзе палеў шмат і рэк
— Гэтым я ганаруся,
Вольны я чалавек.
Людзі сумленныя, мудрыя тут
На вяку сваём бачылі шмат,
Кожны кахае
Радзімы свой кут,
Не пацерпіць прыгнёту і здрад.
І калі надыходзілі чорныя дні,
Не згінаўся мой мужны народ.
У вадзе не ўтануў, не згарэў у агні,
Не сцярпеў ён варожы прыгнёт.
Ён, да працы заўсёды ахвочы,
Праслаўляе Радзіму сваю,
Каб не сорамна было ў вочы
Зазірнуць і суседу, і сябру свайму. 


Солдатская память
Война… Прошло уже полвека,
Но память не забудет никогда,
И не забудет сердце человека,
Как было страшно, тяжело тогда.
Как пули над головами свистели,
И как огонь вокруг всё пожирал,
Как милые душе дома горели,
И как товарищ кровью истекал…
Скажите же, как позабыть солдату
Всё то, что в годы те он пережил?
Он помнит до сих пор родную хату,
В которой до войны так счастлив был.
Теперь там страшно, пусто и уныло,
Там нет уже его семьи давно.
И не забыть солдату то, что было,
Но и вернуть былое не дано.
Летели годы, след свой оставляя
Серебряною ниткой на висках,
Но жил солдат, ни дня не забывая,
О тех погибших на войне бойцах.
Он по ночам порой уснуть не может:
Встают перед глазами те друзья,
Которым он никак уж не поможет,
Ведь он живой — живым туда нельзя!


Яна МАКСІМОВІЧ, вучаніца 11 класа Гомельскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.