Хто стараецца, у таго і паказчыкі ёсць

1329 грамаў. Менавіта такія сярэднясутачныя прывагі атрымала па выніках работы за студзень даглядчыца КСУПа “Малінаўка-Агра” Галіна Леанідаўна Шкурко. За жанчынай замацавана група бычкоў узростам 12-14 месяцаў.

1329 грамаў. Менавіта такія сярэднясутачныя прывагі атрымала па выніках работы за студзень даглядчыца КСУПа “Малінаўка-Агра” Галіна Леанідаўна Шкурко. За жанчынай замацавана група бычкоў узростам 12-14 месяцаў.

1329 грамаў. Менавіта такія сярэднясутачныя прывагі атрымала па выніках работы за студзень даглядчыца КСУПа “Малінаўка-Агра” Галіна Леанідаўна Шкурко. За жанчынай замацавана група бычкоў узростам 12-14 месяцаў.
Раней Галіна Леанідаўна даглядала іх сама, але ж адной спраўляцца было няпроста, тым больш што кармы тут раздаюцца ўручную, таму месяц назад на дапамогу ёй прыйшла Таццяна Віктараўна Прыступа. Разам жанчыны даглядаюць 142 галавы бычкоў, нараканняў на іх работу няма, ды і паказчыкамі вунь як парадвалі. Малайцы.
У гэтай групе і раней быў парадак, — расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі В. І. Карпенка. — Галіна Леанідаўна ў жывёлагадоўлі працуе нямала. Раней была даяркай, а гады тры назад узялася даглядаць маладняк. Работнік яна акуратны, дысцыплінаваны, і сама з гатоўнасцю выконвае ўсё, што ёй даручаюць, і іншых падахвочвае, усім цікавіцца, заўсёды імкнецца нешта змяніць, удасканаліць. Словам, чалавек заслугоўвае толькі самых станоўчых характарыстык. Ды і на “хатнім фронце” таксама спраўляецца на выдатна. Нягледзячы на тое, што адна выхоўвае дваіх дзяцей, яшчэ і гаспадарку даволі моцную трымае. Спраўляецца ўсюды.
На пытанне аб тым, дзякуючы чаму Галіне Леанідаўне Шкурко і яе памочніцы Таццяне Віктараўне Прыступе ўдалося дабіцца такіх высокіх прыбавак у вазе сваіх гадаванцаў, Валянціна Іванаўна адказала амаль не задумваючыся:
Працуюць людзі на сумленне — вось і ўвесь сакрэт. Праўда, і кармоў на гэтую зімоўку ў гаспадарцы нарыхтавана больш чым дастаткова, але ж, згадзіцеся, патрэбна ўмець распарадзіцца імі, каб атрымаць максімальную аддачу. Вось і стараюцца жанчыны распісаць свой працоўны дзень такім чынам, каб не проста не пуставалі кармушкі, але і змесціва іх ахвотна паядалася. Кармы, якія выдзяляюцца на дзень, дзеляцца на тры раздачы, каб кожны раз жывёла атрымала свежыя сена, сілас, здобраныя бардой і канцэнтратамі. Вось і растуць прывагі. Патрэбна сказаць, што даволі ўдала склаўся першы месяц гэтага года і для некаторых іншых даглядчыкаў гаспадаркі. Па 1170 грамаў склалі сярэднясутачныя прывагі ў групе Таццяны Міхайлаўны Міхута, звыш шасцісот грамаў — у В. М. Зязюлі, С. І. Суніцкага, В. Дз. Шамелы, А. Р. Стрэльчанкі. Вядома ж, гэтыя паказчыкі не з неба зваліліся. Атрымалі іх тыя, хто сапраўды пастараўся, хто не шкадаваў для работы ні сіл, ні часу. На іх і раўняцца астатнім.

Вольга КАЛЯДЗЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.