Пра крызу

Лірыка


Учора, стоячы ў чарзе
Пачула звестку я такую,
Што крыза хмарай к нам паўзе,
Як монстр, усе трушчыць пад чыстую.
З’ядае долары, рублi,
І наша родная валюта
Не стане для яе атрутай.
«Бяда, кабеты, ой бяда,
Калi той монстр, сiвая крыза,
Блiжэй да нашага сяла
Падрулiць, i заляжа ў хмызе.
Куды падзецца? Як схаваць
Набыткi, у поце здабытыя?
Жальчэй за ўсё iх аддаваць,
Цанней за злiткi залатыя,
У каго —дзве сотнi, у каго — пять
Рублеў, айчыннае валюты,
А хтосьцi струсiць з кiшаня
Апошнi, цудам не крануты.
Як жыць жа будзем? Што рабiць?
Па хатах звестка ўжо ляцiць,
Перапалоханы ўсе людзi:
«Як жыць жа будзем, што ж то будзе?»
Не гараваў адзiн Цiмох,
Ен толькі што ўзладзiў стог,
Сянцо, гарбату хоць вары,
Кароўцы хопiць да пары,
Сабраў гурочкi на градзе,
3 вядром к калодзежу iдзе.
Гурочкi ў бочку для засолу,
Вада патрэбна для расолу.
А тут суседка: «Браце мой,
Бяда зусiм не за гарой,
А ты, Цiмох, хiба не чуешь,
I час дарэмна свой марнуешь,
Хавацца трэба, мо уцякаць,
Крыза не будзе дараваць,
Адразу можа ўсе забраць.
Як будзеш зiму зiмаваць?»
Цiмох суседцы так разважыў:
«Няма чаго крызы баяцца,
Дарэмна енчыць, хвалявацца,
А трэба лепш патурбавацца
Пра хлеб надзённы да стала,
Ды каб к яму яшчэ была
І шкварка, й чарка, i грыбочкi,
Ды к бульбе паранай гурочкi.
Ад крызы розум хай губляе,
Хто грошай незлiчона мае,
Вось там яна ўжо й пагуляе!
А нам страчаць няма чаго —
Ад працы шчырай на зямлi
Мазолi толькi набылi,
Пакуль жа зможам працаваць,
То для жыцця ўсё будзем маць.
I грошы будуць, паштальён,
Штомесяц носiць пенсiён
Сусветны той iлюзiён,
Што разыгралi мафiёзы,
Не згоршыць нам жыццёвай прозы,
Намя чаго нам хвалявацца,
Ад крызы, нейкай там, хавацца.


Л. Долбікава.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK