Вёска пад белымі крыламі

2009 год — Год роднай зямлі

Не так даўно рабяты нашай вёскі сталі ўдзельнікамі цікавага і незвычайнага падарожжа па аколіцах вёскі Уборак, якое было прысвечана Году роднай зямлі. Назва мерапрыемства: “А да нас буслік прыляцеў”. Справа ў тым, што сёлета ў вёсцы з’явілася шмат буслянак, а белы бусел, як вядома, — сімвал нашай краіны.
Пачалося падарожжа каля адной з буслянак. Тут мы чыталі вершы аб прыгожай птушцы, слухалі легенды і паданні аб паходжанні назвы вёскі Уборак, аб яе першых жыхарах, успаміналі прыказкі аб родным краі. Удзельнікі падарожжа даведаліся, што з 2008 года па сённяшні дзень у нашай вёсцы нарадзілася 15 немаўлят, а гэта яскрава сведчыць пра тое, што вёска жыве, маладзее — значыць, у яе ёсць будучыня.
Не менш цікавым і багатым на ўражанні стала наведванне мясцовай царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы. Айцец Сяргей паведаміў “падарожнікам” аб гісторыі стварэння і існавання мясцовай царквы, адказаў на пытанні дзяцей. Дарэчы, для некаторых з іх гэта было першае наведванне царквы, і яно пакінула шмат прыемных уражанняў.
Наступным прыпынкам стаў помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе захавана 700 воінаў-вызваліцеляў вёскі, сярод каторых тры Героі Савецкага Саюза.
На вуліцы Азёрная, дзе больш за ўсё ўтварылася буслянак, удзельнікі адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны. А іншыя прыгожыя мясціны нашай вёскі мы наведаем у час наступных падарожжаў.


Н. Курдзесава, загадчыца Уборкаўскай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK