Гумарэсачкі

ЯК УТАЙМАВАЛI ЭКАНАМIСТА…


У калектыве ўсе ведалi пра неўтаймаваны нораў Валянцiны Цiмафееўны, галоўнага эканамiста. Неяк яна прыйшла ў кабiнет да дырэктара прадпрыемства Андрэя Паўлавiча i заявiла:
— Калi вы мне не выдзелiце крэдыт, я не ведаю, што з сабой зраблю…
Спалохаўся дырэктар. Далi Цiмафееўне крэдыт.
Другiм разам завiтала яна да дырэктара i адразу з парога:
— Калi вы мне не выдзелiце матэрыяльную дапамогу ў памеры двух акладаў, я не ведаю, што з сабой зраблю…
Давялося выдзелiць — ад граху, як кажуць, далей…
А зусiм нядаўна Валянцiна Цiмафееўна зноў апынулася сярод наведвальнiкаў дырэктарскага кабiнета:
— Калi вы не выдзелiце мне бясплатную пуцёўку на мора, каб падлячыць сваё падарванае невыноснымi нагрузкамi здароўе, я не ведаю, што з сабой зраблю…
Андрэй Паўлавiч у гэты дзень быў у добрым настроi i, не збаяўшыся, запытаўся:
— А што б вы, дарагая Валянцiна Цiмафееўна, зрабiлi б?
— Ды я й сама не ведаю. У вёску да мацi, пэўна, паехала б у час адпачынку.


АБЯЦАННЕ ВЫКАНАЦЬ НЕ ЗАЎСЁДЫ АТРЫМЛIВАЕЦЦА


Запытаўся неяк:
— Хочаш, я табе, Людмiла, зорку з неба дастану?
— Хачу, мой дарагi, вельмi хачу! (Паў-за…)
— А хочаш што-небудзь iншае? Што нi загадаеш, усё выканаю.
— Не, хачу толькi зорку з неба…
— Я не супраць быў бы выканаць i гэтае пажаданне, але ўся справа ў тым, што дастаць з неба зорку проста-такi немагчыма.
— Але ж ты мне абяцаў!.. Якi ж ты пасля гэтага мужчына, што не выконваеш сваiх абяцанняў?
Ён толькi прамаўчаў.
— Вось, усе вы такiя, — сказала нарэшце яна. — Спачатку наабяцаеце цэлую скрыню, а затым — у хмызняк… Ну, ладна, купiш мне заўтра на базары кажушок.


НАДЗЕЙНЫ СЯБРА


Сустрэлiся аднойчы два сябрукi — Павел i Антон.
— Прывiтанне! Як маешся? Чаго ты такi сумны? — запытаўся Антон.
— Лепш не пытайся…
— Дык што ж здарылася? Расказвай, Паша…
— Разумееш, мне тэрмiнова патрэбны тры мiльёны рублёў. Хадзiў да Алега, думаў, ён пазычыць —няма… Пайшоў да Валерыя — таксама адмовiў. Учора да Юрыя пайшоў, а ён мяне яшчэ й на смех узняў, маўляў, ты што лепшага сябра свайго захацеў страцiць?… Нас жа яшчэ ў ВНУ на эканомiцы вучылi, што ўсялякi крэдыт псуе сяброўскiя адносiны. Ты — мая апошняя надзея на выратаванне… А то не паверыш, Антон, ужо тыдзень мучуся бяссоннiцай.
— Ну i як табе, Паша, пасля гэтага не сорамна? Прыйшоў да мяне ў апошнюю чаргу… Што ж ты адразу да мяне не звярнуўся?
— Ды я проста падумаць не мог, што ў цябе ёсць свабодныя грошы.
— Не ў грашах адных, Паша, шчасце. Ты толькi не адмаўляйся. У мяне ёсць цудадзейныя таблеткi. Варта прыняць толькi адну нанач — i будзеш спаць як забiты…
… А мне падумалася, што перш чым пазычыць у сябра грошы, трэба абавязкова пакумекаць добра: што ж табе важней?


НЕПАРАЗУМЕННЕ


Кiрыл вяртаўся з працы. Раптам убачыў дзяўчыну, што ледзь несла вялiзны чамадан. Часта спынялася адпачыць. Вырашыў дапамагчы.
— Толькi ў мяне няма грошай вам заплацiць.
— Мне й не трэба. Чаму б не дапамагчы проста так?!
— І я замужам!
— А я i не збiраюся на вас жанiцца.
— Навошта тады вы панеслi мой чамадан?
— Проста так… Захацеў дапамагчы.
— Ну, ведаеце!… Усялякаму цярпенню бывае канец. Незнаёмка вырвала чамадан з рук Кiрыла i заспяшалася ў свой пад’езд.


Канстанцiн КАРНЯЛЮК, педагог, чытач газеты.

3 мыслей о “Гумарэсачкі

  1. Добры дзень,
    Гэта павінна паведаміць шырокай грамадскасці, што дама, надзея заслуга Крэдытор адкрыў прыватны крэдыт з фінансавым магчымасць для ўсіх, хто мае патрэбу ў якой-небудзь фінансавай дапамогі. Мы даем крэдыт на 2% працэнтнай стаўкі для прыватных асоб, фірмаў і кампаній, якія знаходзяцца пад яснай і зразумелай умовах. звяжыцеся з намі сёння па электроннай пошце: (merithope6@gmail.com).

  2. Крэдыты !! Крэдыты !! Крэдыты !! Ці ёсць хто, хто яшчэ змагаецца, каб атрымаць крэдыт? Вы ў неабходнасці крэдыту для якой-небудзь прычыне, і вы не ведаеце, дзе атрымаць танныя і надзейныя крэдыты, ваша дапамога, нарэшце, тут, як мы прапануем танныя крэдыты на нізкай працэнтнай стаўкай ад 2% усяго. Зацікаўленыя пазычальнікі павінны звязацца з намі па электроннай пошце (FREEMANLOANFINANCE@GMAIL.COM) і атрымаць вашыя пазыкі сёння.

  3. Добры дзень! Мяне завуць Мурадаў, я быў у даўгу, калі ўбачыў паведамленне аб донарах нырак і іх перавагах, потым я звязаўся па электроннай пошце, і я змог прадаць сваю нырку за 600 000,00 долараў ЗША. Я ўжо атрымаў перадаплату ў памеры 300 000,00 долараў ЗША, і я чакаю атрымання іх візы, каб аддаць ім сваю нырку. Я ўжо заплаціў свой доўг, і мая сям’я вольная, і мне сказалі, што мы таксама можам жыць у Злучаных Штатах. Вы таксама можаце звязацца з імі, таму што ім трэба больш донараў нырак. Гэта іх электронная пошта ніжэй.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK