МАЛАЙЧЫНА! ТАК ТРЫМАЦЬ!

Нашы перамогі


Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, што праходзіў у Гомелі з 1 па 15 студзеня, стаў чарговай магчымасцю папоўніць “скарбонку” перамог і для прадстаўнікоў нашай Лоеўшчыны. У даволі сур’ёзным суперніцтве ганаровае трэцяе месца і Дыплом трэцяй ступені змагла адстаяць навучэнка першага курса Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа Анастасія Нахаева. І што найбольш прыемна — прадметам, па якім Насця прадэманстравала даволі трывалыя веды, стала менавіта наша родная беларуская мова.
Так атрымалася, што і выкладчыца беларускай мовы і літаратуры каледжа Таццяна Седзька, і яе навучэнка працуюць разам усяго толькі першы год. Як прызналася сама Насця, у сваёй роднай Целяшоўскай школе (Гомельскі раён) яна атрымала па мове ўсяго 8 балаў, па літаратуры — 9. Але ўжо за першы семестр навучання ў каледжы ёй удалося палепшыць вынікі па абодвум прадметам — яе адзнакі склалі адпаведна 9 і 10 балаў. Тое, што яны сапраўды былі заслужанымі, Анастасія і даказала падчас удзелу ў алімпіядзе. Малайчына! Так трымаць!


Тэкст і фота Вольгі КАЛЯДЗЕНКА.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK