З ПРЫЦЭЛАМ НА ЭФЕКТЫЎНУЮ ВЫТВОРЧАСЦЬ

Справы сельскагаспадарчыя


Пачатак года — гэта не толькі новыя спадзяванні, а і новыя арыенціры — на больш эфектыўную работу, на вышэйшыя паказчыкі. Менавіта такая задача стаіць зараз і перад калектывамі сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна.
Па словах галоўнага заатэхніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Л. Канчар, у апошнія дні самых значных поспехаў у нарошчванні валавой вытворчасці малочнай прадукцыі змаглі дабіцца жывёлаводы ААТ “Лоеўскі Агратэхсервіс” — 112,1 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года, дзяржаўнага прадпрыемства “Бывалькі” — 105 працэнтаў. Вышэй за мінулагодні атрыманы гэты паказчык і ў калектывах КСУП “Зара”, СВК “Дняпровец”, астатнім пакуль што даводзіцца “падцягваць” пазіцыі.
Калі прааналізаваць паказчыкі па надоях малака ў сярэднім ад кожнай каровы, то тут самых высокіх вынікаў дабіліся аператары машыннага даення СВК “Дняпровец”, якія ў разліку на адну рагулю атрымліваюць зараз у сярэднім па 11,3 кг малака. Па 10,5 кг надойваюць у гэтыя дні ў КСУП “Малінаўка-Агра”, па 9,3 — у КСУП “Ураджайны”, звыш васьмі кілаграмаў — на прадпрыемствах “Каўпень-Агра” і “Бывалькі”.
Прыкладна гэтак жа абстаяць справы і ў мясной вытворчасці. Самыя высокія сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы маюць на сённяшні дзень на сельскагаспадарчых прадпрыемствах “Каўпень-Агра” — 571 г, “Бывалькі” — 516 г, “Агратэхсервіс” — 512 г, “Малінаўка-Агра” — 511 г, “Дняпровец” — 503 г. Іншым гаспадаркам не падкараецца пакуль што і 500-грамовы рубеж. У прычынах гэтага становішча разбіраюцца спецыялісты. Сітуацыю трэба выпраўляць.


Вольга КАЛЯДЗЕНКА.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK