ПОДЗВІГ НАРОДА І ЛІТАРАТУРА

65 гадоў пад мірным небам


Беларусь першай 22 чэрвеня 1941 года прыняла на сябе ўдар ворага. Гітлераўцы накіравалі на ўсход супраць СССР жудасную ваенную машыну, якая дзейнічала з асабістай жорсткасцю і бязлітаснасцю. Подзвіг народа, які супрацьстаяў ёй і перамог, не забудзецца ніколі. Вялікі ўклад у справу Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўнесла літаратура. Гэта быў суровы час, і літаратура ваеннага перыяду ўсхваляла гераізм, мужнасць, выхоўвала нянавісць да бязлітаснага і жорсткага ворага. Немагчыма пералічыць усе творы, якія былі напісаны як водгук на падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

65 гадоў пад мірным небам

Беларусь першай 22 чэрвеня 1941 года прыняла на сябе ўдар ворага. Гітлераўцы накіравалі на ўсход супраць СССР жудасную ваенную машыну, якая дзейнічала з асабістай жорсткасцю і бязлітаснасцю. Подзвіг народа, які супрацьстаяў ёй і перамог, не забудзецца ніколі. Вялікі ўклад у справу Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўнесла літаратура. Гэта быў суровы час, і літаратура ваеннага перыяду ўсхваляла гераізм, мужнасць, выхоўвала нянавісць да бязлітаснага і жорсткага ворага. Немагчыма пералічыць усе творы, якія былі напісаны як водгук на падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

65 гадоў пад мірным небам


Беларусь першай 22 чэрвеня 1941 года прыняла на сябе ўдар ворага. Гітлераўцы накіравалі на ўсход супраць СССР жудасную ваенную машыну, якая дзейнічала з асабістай жорсткасцю і бязлітаснасцю. Подзвіг народа, які супрацьстаяў ёй і перамог, не забудзецца ніколі.
Вялікі ўклад у справу Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўнесла літаратура. Гэта быў суровы час, і літаратура ваеннага перыяду ўсхваляла гераізм, мужнасць, выхоўвала нянавісць да бязлітаснага і жорсткага ворага. Немагчыма пералічыць усе творы, якія былі напісаны як водгук на падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Жанр ваеннай паэмы запачаткаваў куляшоўскі “Сцяг брыгады”, напісаны з верай у тое, што чалавек можа перамагчы ў любых, нават у безнадзейных абставінах. Літаратура перыяду вайны свядома паставіла сваёй мэтай служэнне народу. Выдатныя прыклады таму — раманы К. Чорнага “Пошукі будучыні”, “Вялікі дзень”, “Млечны шлях”.
У пасляваенны час пабачылі свет буйныя празаічныя творы на гэтую тэму — раманы і аповесці “Братэрства” Т. Хадкевіча, “Глыбокая плынь” І. Шамякіна, “Згуртаванасць” М. Ткачова, “Без нейтральнай паласы” У. Карпава, дылогія А. Кулакоўскага “Развітваемся ненадоўга” і “Сустрэчы на ростанях” і інш. Звяртаючыся да гістарычнага вопыту барацьбы з фашызмам, беларуская проза адлюстроўвае перш за ўсё чалавечую стойкасць, грамадзянскі абавязак і самаахвярнасць.
60-я гады фарміруюць новы вобраз Вялікай Айчыннай вайны, вопыт якой не страчвае сваёй надзённасці і сёння. Публікацыя ўспамінаў франтавікоў, партызанаў, сведчанні жыхароў спаленых вёсак і былых вязняў лагераў смерці праліваюць святло на падзеі, якія сведчаць пра тое, што вайна была куды больш жудаснай і бессэнсоўнай, чым гэта здавалася раней. На мяжы 50-60 гадоў з’явілася так званая “лейтэнанцкая проза”. В. Быкаў, Г. Бакланаў, Ю. Бондараў — аўтары, якія глядзелі на свет вачыма мільёнаў людзей, што апынуліся ва ўмовах вайны, пераадолелі ўсе выпрабаванні і цяжкасці, якія выпалі на іх долю. Мастацкая асаблівасць твораў — аўтабіяграфізм, хранікальнасць, спалучэнне бытапісу і мастацкага філасафізму.
Шмат зрабіў для распрацоўкі ваенна-гістарычнай тэматыкі прадстаўнік пакалення партызанаў і франтавікоў Алесь Савіцкі. Ён — аўтар надзвычай цікавай трылогіі пра сваю партызанскую маладосць — раманаў “Верай і праўдай”, “Літасці не чакай” і “Памерці заўсёды паспееш”, створаных у 70-я гады. Пра першыя месяцы вайны на Беларусі — раман “Верасы”. Лёс беларускай жанчыны на вайне паказаны ў рамане “Зямля не раскажа”. Аповесць “Белая знічка” і “Узаранае поле” расказваюць пра ўдзел моладзі ў партызанскім руху. Раман “Обаль” прысвечаны гераічнаму змаганню камсамольска-маладзёжнага падполля. Галоўная іх вартасць — праўдзівасць.
У Мікалая Чаргінца таксама нямала твораў аб Вялікай Айчыннай вайне, самы душэўны з іх — дылогія, якая складаецца з раманаў “Вам — заданне” і “За секунду да стрэлу”. За апошнія дзесяцігоддзі дылогія выдавалася болей як дваццаць разоў.
Мікола Аўрамчык апублікаваў раман “У падзямеллі” і аповесць “Палон”, створаныя на драматычнай ваеннай біяграфіі аўтара.
Ваенна-гістарычная літаратура — гэта гістарычны феномен у культурным жыцці чалавецтва. У 90-х гадах пачынаецца новы этап у яе развіцці. Бесцэнзурную аповесць пра вайну пад назвай “Ахвяры” адным з першых стварыў на пачатку 90-х гадоў І. Шамякін.
Сёння літаратура намаганнямі многіх пакаленняў пісьменнікаў паглыбляе памяць і ўяўленне пра вайну, паказваючы яе ва ўсёй праўдзівасці перажытага і выпакутаванага народам, пазбягаючы фальшу. У гэтым вялікая заслуга А. Сульянава, А. Кузьмічова, А. Шашкова, А. Махнача, П. Місько, В. Трыхманенкі і інш. Адметнае месца тэма Вялікай Айчыннай вайны займае ў творчасці Г. Марчука — раман “Крык на хутары”, п’еса “Пеўчыя 41-га года”.
Нямала намаганняў для ўслаўлення подзвігу народа, арміі ў Вялікую Айчынную вайну зрабілі такія нашы паэты як М. Мятліцкі, Р. Баравікова, Р. Сакалоўскі, Т. Краснова-Гусачэнка, У Скарынкін, В. Лукша, У. Карызна і інш.
Вобраз вайны, уяўленне пра чалавека на вайне ў памяці наступных пакаленняў будуць жыць дзякуючы літаратуры і мастацтву. Цікавасць да твораў ваеннай тэматыкі выклікана не толькі патрэбамі сённяшняга дня, але і клопатам пра будучыню чалавецтва, якое павінна ведаць, што такое вайна, і ўсё зрабіць дзеля прадухілення гэтай жудаснай трагедыі.


С. Шумігай, бібліёграф II катэгорыі.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.