Cагрэты будзь, Лоеў, Агнём Благадатным!

Рэха падзеі


Сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў, як вядома, горад Хойнікі. Але і наш Лоеў таксама не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. У мінулую суботу, якраз напярэдадні свята, лаяўчане з уласцівымі ім шчырасцю і сардэчнасцю прымалі на сваёй зямлі дарагіх гасцей — удзельнікаў маршрута 17-й Міжнароднай Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”, якія ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства наведалі некаторыя гарады Гомельшчыны

Рэха падзеі

Сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў, як вядома, горад Хойнікі. Але і наш Лоеў таксама не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. У мінулую суботу, якраз напярэдадні свята, лаяўчане з уласцівымі ім шчырасцю і сардэчнасцю прымалі на сваёй зямлі дарагіх гасцей — удзельнікаў маршрута 17-й Міжнароднай Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”, якія ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства наведалі некаторыя гарады Гомельшчыны

Рэха падзеі


Сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў, як вядома, горад Хойнікі. Але і наш Лоеў таксама не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. У мінулую суботу, якраз напярэдадні свята, лаяўчане з уласцівымі ім шчырасцю і сардэчнасцю прымалі на сваёй зямлі дарагіх гасцей — удзельнікаў маршрута 17-й Міжнароднай Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”, якія ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства наведалі некаторыя гарады Гомельшчыны, у тым ліку і наш Лоеў, з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. У складзе экспедыцыі — многа вядомых і цікавых лю-дзей: знакамітых пісьменнікаў, дзеячаў навукі і культуры, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама духоўнікаў, прадстаўнікоў міністэрстваў і інш.


Іх сустракалі на граніцы Лоеўскага і Брагінскага раёнаў — прывітальнай песняй, хлебам соллю і шчырым запрашэннем наведаць наш старажытны Лоеў — прыгожы, прыветны, багаты гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчынай. На цэнтральнай плошчы гарпасёлка гасцей з нецярпеннем чакалі мясцовыя жыхары, з выступлення перад якімі і пачалося мерапрыемства.


Аб тым, якое значэнне мае гэтае свята для ўсяго беларускага народа, для адра-джэння і ўзбагачэння яго нацыянальнай самасвядомасці, у сваіх зваротах да прысутных расказалі старшыня раённага выканаўчага камітэта С. Мятліцкі; заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, педагог, пісьменніца, кіраўнік экспедыцыі Ніна Загорская; настаяцель Сабора Святой Жываначальнай Троіцы, протаіерэй Андрэй Шыхалаў; галоўны спецыяліст Міністэрства інфармацыі РБ Станіслаў Палякоў; мітрафорны протаіерэй Свята-Духава кафедральнага Сабора г. Мінска, кандыдат багаслоўя, загадчык кафедры Тэалагічнага інстытута БДУ, галоўны захавальнік Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга Сергій Гардун.


Кожны год у Вялікую Суботу, перад Вялікаднем, у Іерусаліме адбываецца цуд — на месцы, дзе быў пахаваны і ўваскрэс Іісус Хрыстос, сыходзіць Жыватворчы Агонь, як напамін усяму праваслаўнаму люду аб самай важнай хрысціянскай Ісціне — Хрыстос жыў сярод нас, ахвяраваў нам сваё зямное жыццё і ўваскрэс, чым перамог і смерць, і пекла, і падарыў кожнаму з нас магчымасць вечнага жыцця ў Царстве Божым. Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі штогод, напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства, ад гэтага агню запальваецца лампада і здзяйсняецца падарожжа з наведваннем трох-пяці гарадоў Беларусі, дзе разам з часцінкай Свяшчэннага Агню людзям даносіцца вельмі важная ідэя: беларускае пісьменства парадзіла менавіта Хрысціянства, Царква. Гэта яны падарылі нашаму народу і першую кнігу, і школу, і пісьменнасць, і багатую духоўную культуру. Рукапіснае Евангелле, Псалтыр Францыска Скарыны, што з’явіўся яшчэ 6 жніўня 1517 года, — усё гэта мае хрысціянскія вытокі, і пра гэта патрэбна памятаць.


На жаль, у гады Кастрычніцкай рэвалюцыі і доўгі час пасля яе праваслаўе на нашай зямлі было асуджана на заняпад і забыццё, але нават і ў тыя гады хрысціянская вера ўсё роўна падсвядома жыла — у душах людзей, іх сэрцах, спадзяваннях. Ім забаранялі хадзіць у царкву — яны звярталіся да Госпада ў сваіх думках, нават калі, здавалася, увесь свет адцураўся веры, знаходзіліся людзі, дзякуючы гарачым малітвам якіх Беларусь і ўвесь наш народ змаглі выстаяць ва ўсіх, нават самых цяжкіх выпрабаваннях. Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч свой верш “На Беларусі Бог жыве” таксама напісаў яшчэ ў савецкія часы.


А зараз, калі духоўнасць — хрысціянская і наша нацыянальная, беларуская — адраджаецца, калі дзверы Царквы адчынены для ўсіх і кожнага, ці не нам павярнуцца тварам да нашых спрадвечных вытокаў, стаць на сцяжыны нашых продкаў, тыя шляхі, што прывядуць кожнага з нас да Вечнасці…


Заклікаючы да гэтага, айцец Андрэй Шыхалаў і айцец Сергій Гардун узгадалі словы з кнігі прарока Іерэмія: “Так кажа Гасподзь: спыніцеся на шляхах сваіх і агледзьцеся, і распытайце аб шляхах старажытных, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце спакой душам вашым”. Гэтай парадай, трохкратным велікодным “Хрыстос Уваскрэс!” — “Ва ісціну ўваскрэс!” і благаславеннем усіх прысутных выступаючыя і завяршылі сваю прамову. Старшыня райвыканкама С. Мятліцкі ўручыў кіраўніку экспедыцыі Н. Загорскай капсулу з асвечанай лоеўскай зямлёй, а затым госці і ўсе лаяўчане накіраваліся да брацкага пахавання, на гранітныя пліты якога разам са словамі шчырай удзячнасці загінуўшым за мір і свабоду на нашай зямлі былі ўскладзены жывыя кветкі.


Але на гэтым мерапрыемства не закончылася. Яго працягам стала Крыжовае шэсце, якое ўзначаліла перасоўная калакольня Інфармацыйнага Аддзела Гомельскай епархіі і прадстаўнікі духавенства. Услед за імі лаяўчане і госці горада праследавалі да Сабора, дзе адбыўся кароткі малебен, а ўсе жадаючыя змаглі атрымаць благаславенне і запаліць свечкі і лампадкі ад Благадатнага Агню, каб асвяціць ім свае дамы. Затым членаў экспедыцыі запрасілі прыняць удзел у іншых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства на Лоеўшчыне: у пасадцы дрэў Сада Малітвы, правядзенні ўрокаў беларускага пісьменства ў школе і гімназіі гарпасёлка, а таксама сустрэчы з нашымі мясцовымі паэтамі і аматарамі літаратуры, якая была арганізавана ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Думаецца, сустрэча гэтая надоўга запомніцца і самім гасцям, і лаяўчанам, а асвечаная Благадатным Агнём Лоеўшчына будзе жыць толькі з Божым благаславеннем — яшчэ больш квітнець, прыгажэць, багацець — у тым ліку і духоўным багаццем.


Вольга КАЛЯДЗЕНКА, “ЛК”. Фота Алы ГОЛІК.

Добавить комментарий