Захоўваем і развіваем культурную спадчыну

Рэха падзеі


Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1994 года № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Гэтае свята напамінае ўсім нам пра непахіснае адзінства беларус-кага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама прымушае асэнсоўваць гістарычны шлях пісьменства і друку Беларусі. Бо менавіта ў кнігах адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы.


Урачыста адзначаўся Дзень беларускага пісьменства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, супрацоўнікі якой падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Не знікне стагоддзяў спадчына”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы другога курса Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа разам з выхавацелем — Аленай Рудзянок, якая і звярнулася да прысутных з уступным словам.


А далей вядучыя В. Штучка і Н. Качан пазнаёмілі будучых настаўнікаў з вытокамі і традыцыямі беларускага пісьменства, якое мае даўнія і багатыя традыцыі. Знакамітыя асветнікі славян з’яўляюцца гордасцю ўсяго слвянскага свету. Створанае імі пісьменства адкрыла чалавецтву славянскую культуру, якая ні ў чым не саступае старажытным візантыйскай і рымскай культурам. Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім вялікім асветнікам — Ефрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, Сымону Буднаму і іншым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто заклаў аснову кнігадрукавання, ствараючы ў Беларусі асветніцкія цэнтры, хто ўпрыгожваў сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.


Пісьменнасць на Беларусь прыйшла разам з хрысціянскаю вераю ў X стагоддзі. Беларускія князі, духоўнікі чыталі і спісвалі тэксты з царкоўных рукапісных кніг. У тэксты траплялі асаблівасці старабеларускіх народных гаворак. Таксама з’яўляліся арыгінальныя, уласнабеларускія творы — жыццяпісы Барыса і Глеба, Тэклі-першапакутніцы. Аб распаўсюджванні пісьменнасці на Беларусі сведчаць надпісы на пячатцы полацкага князя Ізяслава, знакамітым крыжы Ефрасінні Полацкай. У Брэсце знойдзены самшытавы грэбень з выразаным алфавітам. Помнікамі Беларусі з’яўляюцца надпісы на камнях-валунах (Барысавы і Рагвалодавы камяні).


Сталіцамі свята становяцца гарады, якія маюць багатую гісторыю, з якімі звязаны лёсы славутых дзеячаў беларускай культуры. Святкаванне Дня беларускага пісьменства праходзіла ўжо ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Оршы, Пінску, Заслаўі, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках. У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства праходзіў у горадзе Ганцэвічы Брэсцкай вобласці.


Свята пісьменства займае пачэснае месца сярод важнейшых па-дзей культурнага жыцця нашага грамадства, яно аб’ядноўвае лю-дзей, нагадвае пра неабходнасць захавання і ўзбагачэння духоўнай спадчыны. Бо для беларусаў веды, пісьменства і духоўныя каштоўнасці заўсёды былі невычэрпнай крыніцай аптымізму, апорай у пераадоленні ўсіх цяжкасцей і перашкод. Невыпадкова менавіта Беларусь стала радзімай многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, літаратараў і навукоўцаў сусветнага ўзроўню.


Падрыхтавала Людміла Краўцова, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK