Минск

Запрасіў родны Лоеў на свята гасцей

spadchyna“Пасля выхаду на заслужаны адпачынак жыццё толькі пачынаецца” — гэтыя словы можна было пачуць 19 лістапада ў гарадскім цэнтры культуры, дзе праходзіў трэці рэгіянальны фестываль творчасці людзей старэйшага пакалення “Спадчына”. І складана было не пагадзіцца з гэтымі словамі, гледзячы на такіх жвавых і актыўных людзей, за плячыма якіх вялікі жыццёвы вопыт, выпрабаванні вайной і цяжкімі жыццёвымі ліхалеццямі.
Мерапрыемства такога маштабу ўжо стала для лаяўчан любімым — людзі сталага ўзросту вельмі чакаюць яго, бо фестываль дае магчымасць кожнаму выступіць, паказаць свой талент. Яго асноўныя мэты — падтрымаць пажылых людзей у праяве іх творчых здольнасцяў, а таксама дапамагчы прадставіць тварэнні сваіх рук на суд гледачоў.
spadchyna2У танцавальнай зале ўстановы культуры была арганізавана выстава асабістых работ удзельнікаў. І тут заставалася толькі здзіўляцца таленту майстроў, гледзячы на вырабы з саломкі, бісера, вышытыя карціны і іконы, вязаныя рэчы, прадметы дэкору, кулінарныя шэдэўры гаспадынь. Прыцягвалі ўвагу да сябе работы “Прынцэсы на балі” Ларысы Міхайлаўны Сільчанка і “Цяпло маіх рук” Тамары Іванаўны Бірыла.
На гэтае свята сабраліся цудоўныя людзі, жыццялюбству і таленту якіх можна толькі пазайздосціць, з 14 раёнаў Гомельскай вобласці: Акцябрскага, Брагінскага, Добрушскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага. Таксама з Чыгуначнага, Навабеліцкага, Цэнтральнага і Савецкага раёнаў горада Гомеля.
Прадстаўнікі старэйшага пакалення дэманстравалі свае таленты ў чатырох намінацыях: “Народная песня”, “Жартоўная песня”, “Чым багата мая душа”і “Нацыянальная страва”.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў А.А. Юкоўская. Аксана Аркадзьеўна адзначыла, што кожны год колькасць удзельнікаў фестывалю павялічваецца, і пажадала кожнаму моцнага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў.
Намеснік начальніка аддзела сацыяльнай падтрымкі ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Валянціна Васільеўна Старавойтава выказала словы ўдзячнасці за дастойны ўзровень падрыхтоўкі і правядзення фестывалю і пажадала дабрабыту і даўгалецця ўсім удзельнікам і поспехаў канкурсантам.
Яркім стаў святочны канцэрт, які паказаў, наколькі запальным і душэўным можа быць выкананне песен розных жанраў, як сур’ёзных, так і гумарыстычных.
Фестываль творчасці пажылых людзей прайшоў з цёплым і душэўным настроем. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, у набыцці якіх дапамаглі спонсары: Лоеўская раённая арганізація РГА “Белая Русь”, Лоеўскі раённы вузел паштовай сувязі, Цэнтр банкаўскіх паслуг №316 філіяла №300 Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ АСБ “Беларусбанк” г.п. Лоеў, Лоеўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, індывідуальныя прадпрымальнікі М.А. Чыж, Т.В. Краўчанка, Т.А. Крупейчанка і інш.
Ганаровымі граматамі і падарункамі былі ўзнагароджаны: за першае месца ў фестывалі — калектыў Лоеўскага раёна, за другое —  Добрушскага, за трэцяе — Савецкага раёна горада Гомеля. Па намінацыям прызавыя месцы размеркаваліся так: “Народная песня” — на першым месцы калектыў з Лоеўскага раёна, на другім — з Добрушскага, на трэцім — з Навабеліцкага раёна горада Гомеля; “Жартоўная песня” — на першым месцы калектыў Савецкага раёна Гомеля, на другім — з Калінкавіцкага раёна, на трэцім — з Брагінскага; “Нацыянальная страва” — першае месца ў Цэнтральнага раёна Гомеля, другое — у калектыва з Нараўлянскага раёна, трэцяе — з Хойніцкага. У намінацыі “Чым багата мая душа” лепшымі сталі работы Калінкавіцкага калектыву, на другім месцы — Мазырскі раён, на трэцім — Акцябрскі. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў калектыў Лельчыцкага раёна, за артыстызм узнагаро-джаны Уладзімір Міхайлавіч Байдалаў з Чыгуначнага раёна Гомеля, за майстэрнасць — Брагінскі раён за страву “Жар-птушка”, за арыгінальнасць — калектыў  Петрыкаўскага раёна.
Завяршальныя словы прагучалі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лоеўскага райвыканкама В.П. Казулі. Віктар Пятровіч адзначыў, што рэгіянальны фестываль творчасці лю-дзей старэйшага пакалення “Спадчына”на Лоеўшчыне праводзіцца трэці раз і з кожным разам дэманструецца вышэйшы ўзровень выканаўчага майстэрства. Ад імя райвыканкама і ад сябе асабіста павіншаваў усіх і пажадаў моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і каб кожны пражыты дзень быў у радасць.
Алена КУКСА, “ЛК”.
Фота аўтара.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.