Для участия в литературном конкурсе приглашаются…

litkonkursПалажэнне аб правядзенні
ІІ абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Шамякіна,
прысвечанага 70-годдзю Перамогі
Абласны літаратурны конкурс  імя Івана Шамякіна, прысвечаны 70-годдзю Перамогі,  на лепшы твор праводзіцца з 25  лютага па  20 красавіка  2015  года.
Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».  Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення  і падтрымкі найболей таленавітых маладых аўтараў Гомельшчыны, стварэнне твораў, прысвечаных велічнаму позвігу беларускага і савецкага народаў у барацьбе з фашызмам.
Аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Пры гэтым яны гарантуюць, што аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Конкурс праводзіцца  для творчай моладзі ад 16  да 32 гадоў.
Конкурс праводзіцца ў намінацыях: “паэзія” ( 1 верш), “проза” (апавяданне, замалёўка, памерам да 7 аркушаў), “публіцыстыка і літаратурная крытыка” (памер не болей 5 друкаваных аркушаў).
Аўтары дасылаюць на электронны адрас literaturniy2015.konkurs@yandex.ru наступны пакет дакументаў:
–  тэкст твора на беларускай альбо рускай мове ( у акрэсленых вышэй памерах).
– заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова  павінна быць змешчана намінацыя, анатацыя твора, паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан,  хатні адрас, кантактны тэлефон, а таксама дадзеных пашпарта).
Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманахах «Літаратурная Гомельшчына» і “Метамарфозы” або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу, у тым ліку і на сайце СПБ. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.
Творы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Перапіску з аўтарамі аргкамітэт конкурсу не вядзе. Члены журы не могуць удзельнічаць у конкурсе.
Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 1 мая  2015 года  ў СМІ Гомельскай вобласці.
Вынікі конкурсу падводзяцца журы,  у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў. Журы  калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.
Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай беларускай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.
Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляюцца заснавальнікам конкурсу. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.
Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы)  з уручэннем памятных  дыпломаў  заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу.  Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат   абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Шамякіна, прысвечанага 70-годдзю Перамогі”. Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу. Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў  пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры, пра якое ўдзельнікі конкурсу даведаюцца праз афіцыйнае запрашэнне альбо паведамленне на сайце пісьменніцкай арганізацыі.
УВАГА: іншыя творчыя конкурсы Гомельскага абласнога аддзялення
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” на сайце pismenik.by

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK