ЗНАКАМІТЫЯ ЗЕМЛЯКІ. Міхась Даніленка

1828 кастрычніка 1922 года ў в. Ястрабка ў сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка.
У 1941 годзе ён скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 уцёк з лагера ваеннапалонных зноў апынуўся ў дзеючым войску. Потым працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы. У 1952 годзе скончыў завочна Гомельскі педагагічны інстытут. У 1952-1982 гады з’яўляўся супрацоўнікам газеты «Гомельская праўда». З 1983 г. жыве ў в. Пустая Града. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 г.
У літаратуры дэбютаваў у 1940 годзе з апавяданнем. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Адзначаны дзвюма граматамі ВС БССР.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK