29 чэрвеня ў Лоеве напярэдадні рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Дзень вышыванкі» прайшла акцыя «Падары нованароджанаму вышыванку».
Двум сем’ям дзе не так даўно з’явіліся немаўляты, ад першага сакратара Лоеўскай РА ГА «БРСМ» Паўла Радчанкі былі ўручаны сарочкi з нацыянальным арнаментам, які з даўніх часоў лічыцца не проста элементам упрыгожвання адзення, але і абярэгам, які прыносiць у дом шчасце, поспех і дабрабыт. Па словах маладзёжнага лідэра, падобныя мерапрыемствы дапамагаюць беларусам зберагаць нашы багатыя традыцыі, бо, толькі памятаючы і паважаючы мінулае, мы маем магчымасць будаваць светлую будучыню.
Тэкст і фота Вольгі Крупейчанк «ЛК».