Лоеў. «Беларусь — крыніца натхнення»

_DSC0150 _DSC018014 ліпеня ў чытальнай зале Лоеўскай раённай бібліятэкі адбыўся адкрыты дыялог з працоўнай моладдзю, у якім прынялі ўдзел першы сакратар Лоеўскай РА ГА «БРСМ» Павел Радчанка, першы сакратар РА КПБ Алег Бадроў, мясцовы паэт Алесь Кукара.
Сустрэча была прысвечана беларускай культуры, яе традыцыям, якія патрэбна памятаць, захоўваць і прымнажаць. «Багатая культурная спадчына мінулага пакалення — крыніца натхнення для творчасці, развіцця і плённай працы сучаснікаў», — адзначыў маладзёжны лідэр.
Мерапрыемства прайшло ў прадуктыўным русле. Прысутныя цікавіліся работай мясцовых грамадскіх арганізацый, з задавальненнем слухалі паэтычныя творы.

Вольга Крупейчанка, «ЛК».
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK