«Толькі слова пявучае вечна»

BibliotekaМенавіта такой была тэма літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, якая адбылася 7 ліпеня ў сярэдняй школе імя А.В. Казлова ў рамках пасяджэння клуба аматараў паэзіі “Гучальнае слова”.
Мерапрыемства пачалося з тэатралізаванага выканання верша “Сын і маці”. Вядучыя мерапрыемства, бібліятэкар Святлана Лукоўская і вучань школы Вадзім Філіпенка пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчай дзейнасцю знакамітага Беларускага паэта.
Янка Купала — непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія. Купалава творчасць — цудоўна-непаўторнае люстэрка, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбівалася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю і чалавечыя правы. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі адкрываеш кнігу і пачынаеш чытаць, знаходзіш для сябе штосьці новае і нязведанае. Багатую спадчыну пакінуў ён нам.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы Купалы ў выкананні А. Плюшчай, В. Панамарчук, В. Савенок, А. Скачынскай, Ю. Андрыянец, А. Стральцова, Д. Лукоўскага, М. Петраўца, К. Петрэнка і Б. Стральцова.
Аматары паэзіі “Гучальнае слова” А.У. Кукара і Т.А. Татарынава прачыталі прысутным свае вершы.
Да правядзення мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Зорка зямлі беларускай”.
У Лоеўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на працягу ўсяго тыдня праводзілася віктарына ведаў “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK