Паважаныя сябры!

Сардэчна віншуем супрацоўнікаў, ветэранаў, актыў рэдакцыі, заснавальнікаў і чытачоў газеты “Лоеўскі край” з 85-годдзем з дня выхаду яе першага нумара!
Раённая газета ва ўсе часы багатай гісторыі Лоеўшчыны была і застаецца актыўным носьбітам актуальнай інфармацыі аб шматгранным жыцці раёна, падзеях, што адбываюцца за яго межамі.
На старонках газеты знаходзіць адлюстраванне стваральная праца людзей у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, асвятляецца дзейнасць дзяржаўных органаў, расказваецца, як вырашаюцца праблемы сённяшняга дня.
Газета не толькі нясе чытачам разнастайную інфармацыю, але і актыўна ўдзельнічае ў распаўсюджванні лепшага вопыту, выхаванні патрыятызму і высокай грамадзянскай свядомасці, замацаванні багатых традыцый роднага краю.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, далейшых творчых поспехаў, шчасця ў жыцці.


Лоеўскі раённы выканаўчы камітэт.
Лоеўскі раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK