Заслугоўваюць узнагарод і падзякі

На днях у гарадскім цэнтры культуры адбыўся творчы вечар, прысвечаны 30-годдзю з дня заснавання народнага фальклорнага калектыва «Лутава».

На сёння ў гуртку засталося толькі чатыры жанчыны — Валянціна Фёдараўна Кошчанка, Ганна Мацвееўна Чарнянок, Таццяна Паўлаўна Хлебіна і кіраўнік Тамара Сяргееўна Шапавал.30 год у любое надвор’е збіраюцца гэтыя цудоўныя жанчыны разам і спяваюць. Сэрца замірае ад салодкіх гукаў народнай песні, якія хочацца слухаць, каб не забыць нашу спрадвечную спадчыну, перанятую ад бабуль і матуль. Народны фальклорны калектыў “Лутава” і цяпер удзельнічае ў  раённых і абласных фальклорных святах і фестывалях. У рэпертуары калектыву больш за 100 песень, асноўная частка якіх сабрана ў нашым рэгіёне. Падчас мерапрыемства гучалі не толькі старадаўнія, але і абрадавыя — калядныя, купальскія, русальныя, жніўныя, веснавыя і інш. У розныя перыяды побач з удзельнікамі знаходзіліся і акампаніятары П.І. Бондар, Э.В. Пархоменка, Ф.В. Шынкарэнка, П.П. Плюшчай. За вялікі ўклад у развіццё народнага фальклорнага калектыву “Лутава” яны ўзнагароджаны Падзякамі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Намеснік  старшыні райвыканкама Н.Л. Каурава ад раённага выканаўчага камітэту ўзнагародзіла калектыў дыпломам за вялікі ўклад у развіццё, захаванне і адраджэнне беларускай культуры, актыўны ўдзел у творчым жыцці Лоеўшчыны і  ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння народнага фальклорнага калектыву “Лутава”.Віншавалі юбіляраў таксама старшыня Лоеўскай РА “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Т.А. Башлакова, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “У кого душа бодра, не стареют никогда” М.І. Шумігай.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK