Добрым людзям на здароўе!

Калядныя віншаванні з элементамі народнага фальклору паступова набываюць традыцыйны характар на Лоеўшчыне, а работнікі гарадскога цэнтра культуры не перастаюць здзіўляць лаяўчан новымі яркімі і запамінальнымі вобразамі.
Іх задача — натхняць, уражваць, дарыць выдатны настрой, шчырыя эмоцыі, магчымасць адпачыць, каб праз некалькі хвілін пасля пачатку дзейства глядач мог пра ўсё забыцца і атрымліваць асалоду ад убачанага. Вось і сёлета напярэдадні старога Новага года ў рамках запланаванага абраду «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму» самадзейныя артысты павіншуюць лаяўчан са святам, завітаўшы да іх хаты, як гэта было ў ранейшыя часы. У тэатралізаванай манеры калядоўшчыкі ад усёй душы пажадаюць землякам добрага здароўя на ўвесь год, шчодрага ўраджаю, шчасця, радасці і дабрабыту. Менавіта ў гэты вечар людзям асабліва важна пачуць тыя простыя словы, у якіх закладзена шмат цеплыні, павагі і любові:
“Добры вечар, шчодры вечар! Добрым людзям на здароўе!”
Таццяна Бялова, “ЛК”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK