Творчы калектыў тэатру «Адлюстраванне» ГЦК г.п. Лоеў папоўніўся новымі ўзнагародамі

Творчы калектыў тэатру «Адлюстраванне» ГЦК г.п. Лоеў папоўніўся новымі ўзнагародамі. Лаяўчане сталі лаўрэатамі абласнога агляду народных тэатральных калектываў.
Удзельнікі п’есы А. Дударава “Вечар” Ганна Мельнік, Аляксандр Кукара і Пятро Бондар сваёй грой прымусілі гледачоў плакаць, разам з імі сэрцам перажываць кожную рэпліку. Прастата дэкарацый, блізкасць да звычайнага жыцця вяскоўцаў і, канешне ж, уменне актораў перадаць глыбокі сэнс пастаноўкі нікога не пакінулі абыякавымі. Вельмі прыемна адзначыць, што Пётр Іванавіч атрымаў дыплом за лепшую мужчынскую ролю. Брава майстру!
Жадаем калектыву здароўя і энергіі на доўгія гады, каб яшчэ шмат п’ес прапанавалі нам, гледачам.
Людміла Краўцова, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK