Фотаконкурс на Лоеўшчыне

Для кожнага чалавека месца, дзе ён нарадзіўся, назаўсёды застаецца самым любімым.
Магчыма, гэта адбываецца таму, што дзяцінства запамінаецца яскравымі вобразамі, напоўненымі пяшчотай, любоўю, спакоем, натхненнем на вялікія справы ў будучым. Калі мы становімся дарослымі, часта вяртаемся думкамі ў бацькоўскую хату, да бярозкі, вішні або грушы, якія некалі раслі каля двара і з якімі звязана шмат падзей важных для нас у пэўны час. Заплюшчваем вочы і бачым наваколле, дзе бегалі басанож з сябрамі. Гэтыя малюнкі засталіся ў нашай памяці.
Час мяняецца, і з ім становіцца іншым наваколле. Зараз некаторыя краявіды засталіся менавіта толькі ў нашай памяці ды на фотаздымках мінулых гадоў. Менавіта фотакарткі і з’яўляюцца сёння рэальнай магчымасцю захаваць непаўторнасць краявідаў і перадаць адкрытасць, працавітасць людзей, назаўсёды звязаўшых свой лёс з любай Лоеўшчынай.
Паважаныя чытачы! Мы звяртаемся да вас с прапановай прыняць удзел у стварэнні віртуальных фотаальбомаў, прысвечаных Году малай радзімы. Дасылайце на электронны адрас рэдакцыі здымкі прыгожых краявідаў Лоеўшчыны і сваіх землякоў (з подпісамі мясцін, імён і фамілій сфатаграфаваных людзей і, вядома ж, асабістыя звесткі). Іх удзел у фотаконкурсах, якія плануецца праводзіць на працягу ўсяго года, у тым ліку і ў сацыяльных сетках, дасць магчымасць многім жыхарам ацаніць прыгажосць моманта і навакольных краявідаў, а таксама захаваць для патомкаў рэальнасць рэчаіснасці, а не выявы памяці.
Чакаем вашы работы па тэмам: “Землякі” і “Непаўторнасць вясны”, “Наваколле”. Электронны адрас: serpimolot@mail.gomel.by
Тэкст і фота Людмілы Краўцовай, «ЛК».

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK