Развіццё Лоеўскага рэгіёна залежыць ад кожнага з нас

Сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі раёна адбыліся ў рамках адзінага дня інфармавання. Жыхары Лоеўшчыны абмяркоўвалі асноўную тэму, якая датычыцца Года малой радзімы.
Беларусь — прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Галоўнымі мэтамі жыццядзейнасці рэгіёнаў з’яўляюцца забеспячэнне ўстойлівага развіцця іх тэрыторый, паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва, эфектыўная работа гаспадарчага комплексу, інавацыйнае развіццё і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі. Працягваецца рэалізацыя 21 дзяржаўнай праграмы, якія сфарміраваны ў адпаведнасці з прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Патрэбна рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты, ствараць новыя канкурэнтаздольныя прадпрыемствы і вытворчасці, развіваць прамысловасць, сельскую гаспадарку, малы бізнэс, у тым ліку ў сферы турызму, сацыяльнай сферы. У краіне плануецца стварыць 1 761 арганізацыю ў вытворчасці і 6 463 — у сферы паслуг, працаўладкаваць не менш за 70 тысяч чалавек на зноў створаныя працоўныя месцы (у Гомельскай вобласці — 6 950 чалавек) і інш. Рэалізацыя праектаў дасць магчымасць забяспечыць павышэнне ўзроўню жыцця і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У гэты дзень былі разгледжаны і іншыя жыццёвыя пытанні. Працоўны калектыў ПУП «Лоеўскі КБМ» ААТ «Палессебуд» хвалюе стан спраў на прадпрыемстве, перспектывы вытворчасці, заработная плата, стан дарожнага пакрыцця вуліц гарпасёлка і інш. Пытанні ўзятыя на кантроль.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова, якая сустрэлася з насельніцтвам Уборкаўскага сельсавета, таксама адзначыла праблемныя пытанні па дарогах, вулічнаму асвятленню, вясковаму гандлю і інш.
Людміла Краўцова, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK