Минск

«Свет творчасці і майстэрства»

Малая радзіма — паняцце шматграннае. Гэта месца, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства, дзе сталеў і ўпершыню адчуў сябе асобай. Можна сцвярджаць, што малая радзіма — гэта сустрэча з тым, хто табе дарагі, і з тым, што дорага. Гэта месца жыццёвай сілы, памяці.

Менавіта такая сустрэча адбылася 13 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы з членамі Лоеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» на адкрыцці выставы творчых работ «Свет творчасці і майстэрства», якая адбылася ў рамках праекта «Мудрасць жыцця — маладосць душы».
Тут панавала па-сапраўднаму добрая творчая атмасфера. Кожнаму было прадастаўлена слова, што дазволіла ўдзельнікам азнаёміць прысутных са сваёй творчасцю, расказаць гісторыю стварэння вырабаў, пра цікавыя моманты нараджэння ідэй і задумак.
З мэтай уславіць малую радзіму, наш цудоўны маляўнічы край, азнаёміць са слаўнай гісторыяй і багатымі традыцыямі ўдзельнікі дзяліліся музычнымі і паэтычнымі талентамі.
Творчая выстава «Свет творчасці і майстэрства» заслугоўвае асобай увагі. Гэта сапраўдная карусель, аб’яднаная ў адно цэлае незямной фантазіяй аўтараў, якія жывуць з марай пра прыгажосць, дабро і радасць. Свае вырабы прадставілі Аляксандр Грэбянок, Валянціна Шумігай, Таццяна Кацуба, Людміла Крывалап, Яўген Саўчанка і Пётр Кошчанка. Тэматыка выставы шматгранная: разьба па дрэве, выпальванне, вязанне на спіцах і кручком, пляценне з бісеру, вышыўка, вырабы з каранёў дрэў, жывапіс, самаробныя лялькі і іншае.
Мерапрыемства выйшла па-сапраўднаму цікавым: з песнямі, жартамі, падарункамі і, вядома, шчырымі ўсмешкамі. Кожны прысутны забраў з сабой часцінку душы майстра, укладзеную пры вырабе непаўторных твораў мастацтва. Выстава атрымала высокую ацэнку з боку наведвальнікаў і ўдзельнікаў мерапрыемства і яшчэ раз упэўніла ў тым, што лоеўская зямля багатая на цікавых, неардынарных людзей.
Уласны карэспандэнт.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.