У лоеўскай батлейцы — “Ірад”

На днях у бібліятэцы для ўсіх жадаючых удзельнікі батлейкі прадэманстравалі пастанову “Цар Ірад”. Асаблівымі гасцямі ўстановы сталі выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі лагера з дзённым знаходжаннем з задавальненнем адказвалі на пытанні Ксеніі Сямашка, выконваючай абавязкі дырэктара музея бітвы за Днепр. Яна паведаміла хлопчыкам і дзяўчынкам, што батлейкай называюць народны беларускі тэатр лялек, дзе дэманструюцца пастановы рэлігіёзнай і пабытовай тэматыкі. Яго стваралі такім чынам, каб можна было хуценька сабраць усё і пераехаць на другое месца. Лялькі для пастаноў таксама рабілі сваімі рукамі. Дзякуючы сумеснаму праекту з грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж” у Лоеве існуе свая батлейка.
Спектакль пра нараджэнне Ісуса, жудасны загад цара Ірада, накіраваны на забойства немаўлят, і расплату за злачынствы юныя гледачы ўспрымалі з уважлівасцю. Усе ролі выконваліся па-беларуску, і гэта ніколькі не зменшыла цікавасці да спектакля. Нават пасля апошніх рэплік наведвальнікі бібліятэкі не спяшаліся дамоў. Яны знаёміліся з удзельнікамі батлейкі, разглядалі лялек і самі стваралі анёлаў з паперы.
Тэкст і фота Людмілы Краўцовай, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK