«Сэлфі-спадчына – 2019. Беларусь памятае»

За 3 гады правядзення акцыі ў ёй прынялі ўдзел школьнікі, навучэнцы педагагічнага каледжа, моладзь Лоеўскага раёна. Мы атрымлівалі фатаграфіі з Чапліна, Бывалек, Малінаўкі, Новай Баршчоўкі і іншых населеных пунктаў. У 2019 г. акцыя будзе праходзіць ужо ў чацвёрты раз, зноўку прыцягваючы ўвагу да пытанняў захавання гістарычнай і культурнай спадчыны. Ініцыяваная ў 2016 г., яна атрымала развіццё і ў гэтым годзе — да яе далучыўся Нараўлянскі раён.

Сёння напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў мы праводзім акцыю пад знакам 75-й гадавіны вызвалення Беларусі.
Умовы ўдзелу і тэрміны правядзення акцыі:
1. У акцыі прымаюць удзел сэлфі, зробленыя на фоне любой адметнасці г.п. Лоева і Лоеўскага раёна (гістарычны будынак і збудаванне, манумент і помнік, помнік старажытнасці (археалогіі), помнік гістарычнай асобы, помнік прыроды і г.д.).
2. На фатаграфіі адметнасць павінна быць бачная і пазнавальная.
3. Фотапартрэт неабходна назваць і пазначыць імя і прозвішча аўтара (аўтараў).
4. Акцыя праводзіцца да 21 красавіка 2019 г.
5. Сэлфі прымаюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту loevmbzd@mail.gomel.by да 22 красавіка 2019 г.
Вынікі акцыі:
Імёны аўтараў самых яркіх і запамінальных фотапартрэтаў, якія адпавядаюць умовам акцыі, будуць апублікаваныя на старонках раённай газеты “Лоеўскі край” і сайце музея loyev.museum.by.
Пераможцаў чакаюць памятныя прызы і падзякі, удзельнікаў акцыі — сертыфікаты.
Па ўсіх пытаннях, якія цікавяць, можна звярнуцца ў музей бітвы за Днепр па тэлефоне: 8 (2347) 4-06-73.
Ксенія Сямашка,
дырэктар музея бітвы за Днепр.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK