Вярнуліся з узнагародамі

26 мая каля Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна прайшоў фестываль кнігі – 2019 # ЧИТАЙГОМЕЛЬ, які аб’яднаў пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, установы культуры і чытачоў. У гэты дзень на бульвары “Адкрытая бібліятэка” бібліятэкамі вобласці прадстаўлены літаратурныя пляцоўкі.

Пляцоўка Лоеўскай цэнтральнай раённая бібліятэкі “Лоеўшчына гасцінная запрашае!” прапанавала да ўвагі фотавыставу “Гісторыя, напісаная на вадзе”, дзе адлюстраваны імгненні гісторыі Лоеўшчыны. Выстава накіроўвала ўдзельнікаў у мінулае Лоеўшчыны, прапанавала прайсціся па старым вуліцам, паназіраць за зменамі, адчуць смак мінулай эпохі і подых часу, які непрыкметна, але нястомна мяняе рэчаіснасць.
Выстава “Лоеўшчына… Тут усё маё, адсюль я родам…” адлюстравала гістарычны шлях, духоўна-мастацкую спадчыну, літаратурнае багацце Лоеўскага раёна.
Сапраўдным падарункам гасцям пляцоўкі стаў паказ інтэрмедыі “Лекар і паненка” батлеечнага тэатра.
Адным з прыемных момантаў фестывалю стала ўручэнне ўзнагарод. Лоеўская цэтральная раённая бібліятэка атрымала дзве ўзнагароды: дыплом І ступені рэгіянальнага творчага конкурса «Літаратурны герой» у намінацыі “Літаратурны герой твораў рускай літаратуры” за работу “Баба Яга” і дыплом ІІ ступені конкурса “Літаратурная пляцоўка”.
Тамара Навуменка,
дырэктар Лоеўскай центральнай раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK