Пра бяспеку будучаму пакаленню

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню» ў Лоеўскім раёне выйшла на фінішную прамую.

Работнікамі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі наведаны ўсе прышкольныя лагеры. Не сталі выключэннем лагеры Ручаеўскай, Каўпенскай школ, установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лоеўскага раёна»,  ДУА «Лоеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

Работнікі МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы, дзе акрамя розных конкурсаў і віктарын па бяспецы жыццядзейнасці, распавялі аб правілах бяспечных паводзін у побыце, на вадаёмах, пры навальніцы. Дзеці ўспомнілі нумары выкліку службы выратавання і змаглі адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў, прымяраючы баявую вопратку. Прагледзелі мультфільмы з серыі «Чароўная кніга МНС», а ў завяршэнне мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнай накіраванасці.

Лоеўскі РАНС

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.