Як наш паром прышвартаваўся на музейным форуме

Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” — вышэйшы прафесійны конкурс музейшчыкаў нашай краіны, які праходзіць раз на некалькі гадоў. Сёлета ён прайшоў у Брэсце ў рамках святкавання 1000-годдзя старадаўняга месца Берасця.

Асабліва прыемна, што ў самай прэстыжнай намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму” перамог менавіта лоеўскі Музей бітвы за Днепр. Узнагароду і грамату І ступені наш раённы музей атрымаў за праект “Дняпроўскі музейны кластар”, арганізаваны сумесна з Брагінскім гістарычным музеем з карціннай галерэяй, Рэчыцкім, Хойніцкім краязнаўчымі музеямі і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі зялёны крыж”.
У аснову экспазіцыйнага праекта была пакладзена адна са знакавых падзей у жыцці беларускіх музеяў апошніх гадоў — міжнародны праект “Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва”, які прайшоў у 2018 г. Праўда, больш вядомы ён стаў пад сваёй неафіцыйнай назвай “Дняпроўскі паром”, мэта якога — аб’яднанне музеяў Гомельскай вобласці Беларусі і Чарнігаўскай вобласці Украіны ў адзіны музейны кластар на грунце стварэння трансгранічнага музейна-турыстычнага маршрута.
Рэалізацыя дадзенага праекта падштурхнула на развіццё іншых ініцыятыў па ўзаемадзеянню паміж музейнымі ўстановамі для наладжвання сувязі і стварэння мясцовых міжмузейных культурных цэнтраў, пляцовак і кластараў з мэтай павышэння іх сацыяльнага і сацыяльна-культурнага партысіпацыйнага патэнцыялу, арганізацыі трывалых камунікацыйных каналаў для вырашэння супольных праектаў, папулярызацыі сваёй дзейнасці і прыцягнення мясцовай супольнасці ў музейнае жыццё.
Адным з такіх праектаў на базе “Дняпроўскага парому” і стаў “Дняпроўскі музейны кластар”, мэтай прадстаўлення якога на IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” было ў прэзентацыі магчымасці міжмузейнага дыялогу і маніфестацыі рэальнай дзейнасці па стварэнні рэгіянальных праектаў музейнымі ўстановамі Усходняга Палесся.
Генадзь Вохін.
Фота Сямёна Шаўцова.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.