Першы злёт юных журналістаў

Юнакі і дзяўчаты з усёй вобласці прыехалі ў Гомель, каб прыняць удзел у першым злёце юнкараў.

Першым месцам экскурсіі стала абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна. Затым удзельнікі наведалі тэлерадыёкампанію «Гомель» і азнаёміліся з сакрэтамі падрыхтоўкі тэлеэфіраў і самых вядомых праграм Гомельскай вобласці. Далей у рамках мерапрыемства адбылося наведванне рэдакцыі газеты «Гомельская праўда», дзе юным журналістам распавялі аб працы Выдавецкага дома, рэдакцыі інтэрнэт-партала. Юнакі і дзяўчаты ўжывую ўбачылі, як праходзяць эфіры радыёстанцыі «Праўда Радыё». Наступным месцам прыпынку стала кандытарская фабрыка «Спартак». Тут удзельнікі азнаёміліся з сакрэтамі вытворчасці шакаладнай прадукцыі. Завяршыўся злёт юнкараў у Інстытуце лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ паведамілі аб сферы медыявытворчасці і масавай камунікацыі, сучасным падыходзе ў падрыхтоўцы журналістаў, рэалізацыі творчага патэнцыялу пры паступленні на факультэт.
Вучаніца 10 класа сярэдняй школы ім. А. В. Казлова Аляксандра Сядзько (на здымку) прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
— Было вельмі цікава і пазнавальна даведацца пра тонкасці працы журналістаў, — падзялілася Аляксандра. — Такія мерапрыемствы — гэта выдатная магчымасць пагутарыць з людзьмі, завесці новыя знаёмствы, займальна і з карысцю правесці час.
Аляксей Сініла, «ЛК».

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK