Віншуем лаеўчанку з срэбранай узнагародай!

 

Спартакіяда — гэта вялікае спартыўнае свята, якое дае небывалы зарад бадзёрасці і асаблівага настрою.

Гэта заўсёды відовішчнае мерапрыемства, выкід энергіі і хваля адрэналіну. Спартыўныя спаборніцтвы дазваляюць актывізаваць спартыўна-масавую працу ў арганізацыях, прыцягваюць увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў да пытанняў развіцця фізічнай культуры і спорту, а для ўдзельнікаў — гэта яшчэ адна магчымасць праявіць свае спартыўныя якасці, пагутарыць з калегамі, абмяняцца вопытам і, нарэшце, проста адпачыць, надаць увагу свайму здароўю.

Больш за 100 удзельнікаў, якія прадстаўлялі каманды абласных і Мінскага гаркама прафсаюза прынялі ўдзел у ХIV зімовай рэспубліканскай галіновай спартакіядзе работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якая адбылася на базе санаторыя «Нарачанка». У склад каманды вобласці ўвайшла і наша зямлячка Ганна Максіменка (на здымку). Яна прыняла ўдзел у спаборніцтве па дартсе, па выніках якога заняла другое месца, прынёсшы ў скарбонку абласной каманды важныя ачкі. Ганна Пятроўна была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, а таксама срэбным медалём. Падчас спаборніцтваў удзельнікі вызначылі наймацнейшых у настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, шашках, шахматах, дартсе, більярдзе, плаванні. А каманда Гомельскай вобласці заняла I месца ў агульнакамандным заліку.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK