Аб новых фактах парушэнняў

Санітарнай службай раёна сумесна з аддзелам эканомікі райвыканкама працягнуты штотыднёвы кантроль рознічных гандлёвых аб’ектаў па выкананні ўстаноўленых патрабаванняў пры ажыццяўленні гандлю.

Быў праведзены чарговы  маніторынг, падчас якога правераны кааператыўныя гандлёвыя прадпрыемствы ў н. п. Крупейкі, аг. Каўпень, н. п. Суткова і аб’екты прыватнай формы ўласнасці: магазін «Зручны» па вул. Камсамольскай, павільёны «Жар-птушка» і «Няптун» у райцэнтры, а таксама магазін «Дарожны» у аг. Каўпень.
Наведваючы гандлёвыя пункты, спецыялісты наглядных службаў былі задаволеныя тым, што некаторыя суб’екты гаспадарання выправілі раней выяўленыя істотныя недахопы. Ліквідаваныя парушэнні ў частцы невыканання ўмоў захоўвання прадукцыі на гандлёвым аб’екце «Жар-птушка», парушэнні ў частцы адсутнасці маркіроўкі на фасаванай прадукцыі на гандлёвых прадпрыемствах: магазіны «Зручны», «Няптун» і «Дарожны».
Але, на жаль, ёсць факты, калі недахопы захоўваюцца альбо выяўляюцца новыя. У гандлёвым пункце Брагінскага філіяла Гомельскага аблспажыўсаюза члены камісіі выявілі паўторныя парушэнні рэалізацыі прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Так, напрыклад, замарожаная свініна пры тэрміне захоўвання 1 месяц засталася ў маразільнай вітрыне для далейшай рэалізацыі. Вагавыя кандытарскія вырабы, у прыватнасці, цукеркі, ляжалі на прылаўках без маркіровачнага цэтліка, а гэта неад’емная частка любога тавару. Такая прадукцыя не можа гарантаваць якасць і бяспеку.
Праблема пратэрмінаванасці прадуктаў не губляе сваёй актуальнасці. У сітуацыі, якая склалася, пакупніку неабходна праяўляць пільнасць пры куплі тавараў у гандлёвых аб’ектах.
Як паказваюць вынікі маніторынгу, асноўным праблемным момантам застаецца адсутнасць унутранага кантролю за рэалізацыяй харчовых прадуктаў і ўмовамі іх захоўвання.
Па фактах паўторных парушэнняў у дачыненні да адказных асоб гандлёвых аб’ектаў пачаты адміністрацыйныя працэсы.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK