Кубак Героя — у валейбалістаў з Уборак

Па традыцыі з надыходам вясны ў спартыўнай зале ДЮСШ прайшоў турнір па валейболе на кубак Героя Савецкага Саюза А.В. Казлова.

Многія спартыўныя аматары з нецярпеннем сачылі за ходам спаборніцтваў, у якіх прынялі ўдзел 5 каманд — з аг. Уборак, гарпасёлка, РАУС, гімназіі і бальніцы. Гэтыя спаборніцтвы — паказчык таго, што Лоеўшчына багатая на спартыўную і ініцыятыўную моладзь. З цягам часу валейбол, як від спорту, абавязкова павінен папулярызавацца сярод насельніцтва. Атмасфера падчас гульняў была вельмі напружанай як сярод членаў каманд, так і сярод балельшчыкаў: хапала і барацьбы, і дакладных удараў, і громкіх усплескаў далоняў. Нягледзячы на лічбы на табло, азарт і эмоцыі валейбалістаў зашкальвалі, бо для многіх — гэта не проста спаборніцтвы, а магчымасць паказаць сябе.
Па выніках месцы размеркаваліся наступным чынам: бясспрэчным лідэрам спаборніцтваў стала каманда ФСК «Ураджай» аг. Уборак, годную ім канкурэнцыю склалі ўдзельнікі ФСК «Ураджай» г.п. Лоева, заняўшыя другое месца, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася каманда раённай гімназіі. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкам і медалямі

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK