Ветэраны Лоеўшчыны — за здаровы лад жыцця

У адзін з цёплых і ясных сакавіцкіх дзён, якімі нас радуе вясна, у спартыўным комплексе г.п. Брагіна прайшла таварыская сустрэча па футболе паміж ветэранамі фізкультурнага руху нашага і суседняга раёнаў.

Сабралася шмат балельшчыкаў, якія з цікавасцю сачылі за дзеяннем, што разгарнулася на полі. Калі гаварыць шчыра, то паглядзець было на што. На працягу ўсёй сустрэчы футбалісты дэманстравалі цікавую, напружаную і насычаную гульню. Аднак ветэраны Лоеўшчыны ва ўпартай барацьбе аддалі перамогу сваім супернікам. Вынік матчу: 9-7. Па заканчэнні гульні былі названыя найлепшыя гульцы, якія атрымалі памятныя прызы. З каманды нашага раёна адзначаны Уладзімір Петравец, Дзмітрый Нікіценка і Васіль Каваленка.
У такіх матчах перамога не гэтак важная, самае галоўнае тое, які прыклад дарослае пакаленне паказвае юным жыхарам раёна, таму што актыўны лад жыцця — гэта здароўе і добрае самаадчуванне.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK