Збіраем старонкі гісторыі

Нестацыянарнае абслугоўванне традыцыйна папулярна ў рабоце бібліятэкі. Яно арганізуецца з мэтай набліжэння бібліятэчнай кнігі да месца жыхарства, працы і знаходжання. Галоўныя арыенціры — якасць і даступнасць. У сённяшні час бібліятэка на колах — звыклы атрыбут для сельскай мясцовасці. Бібліёбус у Лоеўскім раёне функцыянуе з красавіка 2011 года. Назапашаны вопыт дазваляе нам весці праектную і конкурсную працу, якая значна палепшае якасць абслугоўвання і прыцягвае новых чытачоў.

У бягучым годзе ў рамках работы аўтабібліятэкі рэалізуецца два праекты: краязнаўчы праект «Аўтавандроўкі по роднаму краю: збіраем старонкі гісторыі» і творчы фота-праект «Адзін дзень з аўтабібліятэкай. Выпадковыя фота».
У рамках работы праекта «Аўтавандроўкі по роднаму краю: збіраем старонкі гісторыі» адбылася сустрэча с пісьменнікам Лоеўшчыны Іванам Лосікавым. Кожная такая сустрэча дазваляе прыцягнуць увагу да творчасці пісьменніка, бліжэй азнаёміцца з яго творамі, даведацца адказы на пытанні, якія цікавяць чытача.
Лоеўская зямля дала жыццё цэлай кагорце таленавітых людзей. Сярод іх Іван Лукіч Лосікаў, наш зямляк, празаік і паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года. Яго пяру належаць 12 кніг. Творчасць Івана Лукіча ў значнай ступені аўтабіяграфічна, ён піша пра лёс уласны і цэлага пакалення. У сваіх творах Іван Лосікаў расказвае пра жыццё, людзей, братоў нашых меншых, пра родную беларускую прыроду.
Іван Лукіч — чалавек адкрыты, жыццярадасны, энергічны. Сябар бібліятэкі з даўніх часоў. У фондах нашай установы знаходзяцца кнігі, якія Іван Лукіч нам падарыў. Падчас сустрэчы ён распавядаў пра сябе, творчы працэс, пра матывы і жыццёвыя сітуацыі, якія падштурхоўваюць да напісання кніг. Мы атрымалі чарговы падарунак — дзве новыя кнігі: «Жизнь и любовь» і «Желанная книга», куды ўвайшлі яго новая аповесць, вершы, дзённікавыя запісы, лісты і замалёўкі.
Кнігі пісьменніка знаходяць свайго чытача. Яны дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды пра родныя мясціны. Нашым чытачам неабыякава творчасць землякоў, асабліва калі гэты самы пісьменнік жыве, дыхае і шукае натхненне на адной з табой тэрыторыі.
Час сустрэчы праляцеў імгненна. Іван Лукіч і яго сям’я — чытачы нашай аўтабібляіэкі, таму наступная сустрэча адбудзецца вельмі хутка.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK