Невычэрпнага аптымізму, пазітыўных эмоцый і добрых спраў!

Таццяна Комар (Антончык), дырэктар Жодзінскага ТЦСАН:
— Новы год — гэта няпроста пачатак новага календара, гэта новыя поспехі, надзеі і перамогі. Мы з упэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень, і для аптымізму ў нас ёсць усе падставы — ясныя і канкрэтныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэальныя магчымасці іх увасаблення ў жыццё. Няхай у новым годзе вашымі пастаяннымі спадарожнікамі будуць поспех і добры настрой! Няхай радасць ад спраўджаных надзей і жаданняў ніколі не пакідае вас, у хаце будзе дастатак, а ў сям’і пануюць мір да любоў!

Дзмітрый Мельнік, трэнер юнацкай каманды футбольнага клуба «Мегастрой» г. Севастопаля, Расійская Федэрацыя:
— Дарагія лаяўчане! Няхай шмат гадоў я ўжо не жыву побач з вамі, але ўсё роўна часта ўспамінаю пра мінулае і ганаруся тым, што частка майго жыцця прайшла менавіта на гэтай гераічнай зямлі. На Лоеўшчыне я правёў свае юнацкія гады, тут засталіся мае бацька і бабуля, брат, сябры і суседзі. Паверце, маё сэрца заўсёды побач з вамі.
У новым годзе жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

 

 

Святлана Волкава (Давыдоўская), урач — акушэр-гінеколаг цэнтральнай бальніцы г. Наваполацка:
— Паважаныя сябры! Віншую вас з Новым годам і Раством Хрыстовым! Няхай 2021 год прынясе шмат прыемных падзей і шчаслівых момантаў, з’явяцца новыя перспектывы і ўвасобяцца ў жыццё пастаўленыя задачы! Як лекар, жадаю ўсім невычэрпнага здароўя, а як зямлячка — сілы духу і веры ў сябе. Вельмі шкада, што не змагу правесці навагоднія святы на сваёй малой радзіме, дзе жывуць мае родныя і блізкія, аднакласнікі, знаёмыя. А як бы мне хацелася падзяліць з імі святочны настрой!

 

 

Віталь КРАЎЧАНКА, рэжысёр, акцёр тэатра і кіно:
— Дарагія землякі! Шчыра віншую з Новым 2021 годам! Жадаю важных мэтаў і іх дасягненняў, яскравых мараў і іх здзяйсненняў. Светлых думак, дабрабыту, любові і здароўя!

 

 

 

 

 

 

 

Сяргей Суржык з жонкай Нінай, жыхары г. Ліепая, Рэспубліка Латвія:
— Паважаныя землякі! Кожны год я зноў і зноў вяртаюся на родную зямлю, мая вотчына — вёсачка Шчытцы — вабіць мяне як магнітам. Хочацца ступіць на парог бацькоўскага дома, убачыць прыгожыя берагі, парыбачыць у магутным Дняпры, ушанаваць памяць продкаў. На жаль, каронавірус змяніў жыццё кожнага і ўнёс свае карэктывы. Аднак я не ў роспачы і веру, што новы год прынясе шмат дабра і станоўчых эмоцый, на межах знікнуць перашкоды, а ў кожным доме будуць ўтульнасць, дастатак і цяпло! З Новым годам!

 

 

Марына РАМАНАВА (Кацуба), кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм Палескага ўніверсітэта:
— Няхай лепшае, што было ў 2020 годзе застаецца з намі, а сумнае імкнецца ўслед за ім. У навагоднюю ноч пражытыя дні ўспрымаюцца па-асабліваму, напэўна, кожны ў думках падводзіць вынікі зробленаму. Можа не ўсё атрымалася так, як хацелася б, або намечанае не адбылося зусім, але гэта не падстава адчайвацца. Няхай шчасце ў новым годзе вам упадзе лёгкай сняжынкай на далоні, а побач заўжды ідуць поспех і ўдача. Жадаю сваім землякам дасягнення высокіх вынікаў у працы, новых перамог, яскравых эмоцый і радасных падзей! Усім дабра і святла!

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK