Удзячныя нашчадкі: сіла ў адзінстве

77 гадоў таму назад беларуская зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 30 год таму назад Беларусь набыла суверэнітэт. Гэтыя дзве даты зліліся ў адну — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое мы адзначым 3 ліпеня.
Напярэдадні свята мы звярнуліся да жыхароў раёна і запыталі ў іх, з чым асэнсоўвае гэтую дату новае пакаленне беларусаў?

Галіна БУСЛЕНКА:
— Для кожнага з нас, без сумневу, гэта адмысловая дата, якая аб’ядноўвае не адно пакаленне. Сёння мы жывём у мірнай суверэннай дзяржаве. Працуем, гадуем дзяцей, спакойна будуем будучыню… Аднак не забываемся пра тых, хто цаной уласнага жыцця здабываў для нас мір і свабоду, абараняў ад ворага родную зямлю: вёскі, гарады, дзе жылі любімыя і родныя, — сваю малую радзіму. І мы, удзячныя нашчадкі, павінны захоўваць памяць пра герояў і рабіць усё, каб незалежная Беларусь і надалей была нашым надзейным домам.

Вольга ГРЫБ і Святлана КОВАЛЬ:
— Незалежнасць. Свабода. Суверэнітэт. У гэтых словах — увесь сэнс свята, якое мы адзначаем 3 ліпеня. Сёння Беларусь — суверэнная еўрапейская дзяржава. Нашы продкі кроўю здабывалі свабоду і далі нам наказ любіць і шанаваць сваю Радзіму, абараняць яе незалежнасць, і мы павінны свята яго выконваць.

Міхаіл ВЕРАМЕЕНКА (на здымку):
— Гэтай чырвонай датай календара шмат сказана, бо Дзень Незалежнасці адметны для кожнага беларуса. Напэўна, у нашай краіне няма такой сям’і, дзе б не захоўвалі памяць пра свайго героя. Мужнасцю і гераізмам у гады Вялікай Айчыннай вайны вызначыліся нашы землякі, а таксама моладзь, якая стала на шлях барацьбы з ворагам. 3 ліпеня — дзень, калі мы можам яшчэ раз нізка схіліцца перад ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, падзякаваць жывым і загінуўшым за наша светлае сёння.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK