5 верасня — Дзень беларускага пісьменства

Паважаныя жыхары Лоеўскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём беларускага пісьменства!
Гэтае свята нагадвае нам пра неабходнасць захавання самых важных каштоўнасцяў у жыцці кожнага народа — мовы, гісторыі, культуры.
Беларусь — радзіма многіх вядомых асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.
Сёння найважнейшая задача — захоўваць і перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашай рэспублікі, любоў да роднай мовы, беражлівыя адносіны да помнікаў гісторыі, пачуццё гонару за сваю Айчыну, спрыяючы ўмацаванню духоўнасці і маральнасці.
Няхай гэтае свята і ў далейшым служыць умацаванню згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі, захаванню ўнікальных традыцый.
У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і творчага натхнення!

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK