СУСВЕТНЫЯ НАВІНЫ

Навасны блок

ПОЛЬШЧА. Каб праўдзіва асвятляць тое, што адбываецца на мяжы, міністэрства замежных спраў Польшчы заклікала мясцовых журналістаў краіны ехаць у Беларусь і весці рэпартажы па другі бок калючага дроту. З польскай — нельга. Уведзены рэжым надзвычайнага здарэння забараняе прысутнасць журналістаў — відаць, каб яны не сталі выпадковымі сведкамі, а абнародаванне фактаў прымянення сілы і зброі польскімі ваеннымі ў дачыненні да бежанцаў не трапіла ў кадр.
Такая заява выклікала бурную рэакцыю ў прафесійнай супольнасці. Журналісты адкрыта крытыкуюць і рашэнне ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння, і знешнюю палітыку Варшавы апошнія гады. Работнікі СМІ не здзіўлены, што варожыя дзеянні польскага ўрада сустрэліся з рэакцыяй у адказ.

У СІНГАПУРЫ з 8 снежня не будуць бясплатна лячыць невакцынаваных грамадзян, хворых на каранавірусную інфекцыю.
Гэта новае правіла не распаўсюджваецца на дзяцей да 12 гадоў і людзей, якія маюць супрацьпаказанні для вакцынавання. Іх знаходжанне ў бальніцы будзе поўнасцю аплачваць дзяржава. Грамадзяне Сінгапура, якія зрабілі першую прышчэпку, будуць таксама да 31 снежня лячыцца бясплатна.
Адзначаецца, што ў краіне вялікая колькасць непрышчэпленых людзей з COVID-19, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, з-за якіх адбываецца вялікая нагрузка на рэсурсы аховы здароўя.

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ. Брытанскія навукоўцы распрацавалі метад, які здольны па матэрыяле, узятым з насаглоткі, вызначыць не толькі наяўнасць каранавіруса ў арганізме, але і яго штам. Дакладнасць новага метаду, запэўніваюць навукоўцы, вышэй звычайнага ПЦР-тэсту. Акрамя таго, ён лёгка мадыфікуецца для знаходжання новых варыянтаў каранавіруса ў будучыні.
ЗША. Школьнікі Нью-Ёрка, якія баяцца за сваю бяспеку, носяць у школу агнястрэльную зброю, электрашокеры, пярцовыя балончыкі і кастэты. Па дадзеных выдання New York Daily News, з пачатку гэтага года 124 непаўналетніх жыхары горада атрымалі агнястрэльныя раненні, 21 з іх памёр. Спрабуючы абараніцца ад небяспекі, дзеці ўзбройваюцца. Паводле звестак паліцыі, толькі з ліпеня па кастрычнік у навучальных установах было канфіскавана 787 адзінак зброі, гэта на 28 % вышэй за паказчыкі 2018 і 2019 гадоў. Адной з прычын негатыўнай тэндэнцыі спецыялісты называюць наступствы пандэміі каранавіруса.

Энергетычны крызіс у КІТАІ можа прывесці да ўзнікнення глабальнага дэфіцыту розных тавараў з прычыны парушэння сусветных ланцужкоў паставак вырабаў.
З-за дэфіцыту вугалю ў 20 кітайскіх правінцыях былі ўведзены абмежаванні на спажыванне электраэнергіі. У выніку дзясяткі тысяч прадпрыемстваў перайшлі на двухдзённы працоўны тыдзень або зусім перасталі функцыянаваць, што ў даляглядзе адаб’ецца на ланцужках паставак тавараў, а таксама прывядзе да ўзнікнення недастатковай прапановы на рынку і наступнаму росту коштаў на прадукцыю.
Па дадзеных выдання “Чжунсін цзінвэй”, асноўнай прычынай дэфіцыту вугалю стала яго падаражэнне і ўзмацненне жорсткасці нацыянальных экалагічных стандартаў, а таксама перабоі з імпартнымі пастаўкамі. На фоне гэтых падзей імпарт вугалю ў Кітай у верасні вырас на 76% у гадавым выражэнні і склаў больш за 32 млн т.

ФРАНЦЫЯ аднаўляе будаўніцтва атамных рэактараў на сваёй тэрыторыі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Э. Макрон. Мэта — дасягненне энергетычнага суверэнітэту і зніжэння шкодных выкідаў. Сёння парк французскіх АЭС налічвае 56 рэактараў. Рашэнне абгрунтаванае ў тым ліку і энергетычным крызісам.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK