13 лістапада 2021 года ў Добрушы адбудзецца абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

13 лістапада 2021 года ў Добрушы на базе дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы Палац культуры» адбудзецца абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Фестываль нацыянальных культур – гэта ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор’е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць, вучацца ў Беларусі; магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці. Для гледачоў кожны фестываль – адметная сустрэча з культурай іншых народаў, якая параджае ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці. Дадзенае мерапрыемства садзейнічае рэалізацыі нацыянальна-культурных правоў, якія маюць вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі.
Этнаграфічнай асаблівасцю гэтага фестывалю з’яўляецца яго этапнасць: кожны раз яго арганізоўваюць і праводзяць на працягу двух гадоў. Спачатку ён праходзіць у раёнах, затым – у абласцях рэспублікі і, нарэшце, заключныя мерапрыемствы ў сталіцы свята – горадзе Гродна.
У гэтым годзе ў мерапрыемствах фестывалю прымуць удзел прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і г. Гомеля – гэта ўкраінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы і г.д. Удзельнікі прадставяць на фестывалі канцэртныя выступленні і выставачныя працы майстроў-рамеснікаў нацыянальных супольнасцей.
Кожны з чарговых фэстываляў мае свой непаўторны каларыт і асаблівасці, адрозніваецца ад папярэдніх

2 комментарий(-я, -ев) “13 лістапада 2021 года ў Добрушы адбудзецца абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

  1. I simply couldn’t go away your site before
    suggesting that I actually loved the usual information an individual supply for your visitors?
    Is gonna be again often to check out new posts

  2. You made some really good points there. I looked on the web for additional information about the issue and found most people will go
    along with your views on this web site.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.