Гомельскі абласны музей ваеннай славы аб’яўляе конкурс дзіцячага малюнка «Партызаны, партызаны, беларускія сыны….”

Конкурс прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і адкрыццю адноўленнага ваенна-гістарычнага комплекса “Партызанская крынічка”.

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці школьнага ўзросту ад 6 да 17 гадоў. Работы на конкурс прымаюцца да 30 чэрвеня 2022 года.

Мэтай конкурса з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення, фарміраванне паважлівага стаўлення да айчыннай гісторыі, да гераічных подзвігаў мінулых дзён, любоў да роднай мовы і беларускай літаратуры.

Умовы ўдзелу ў Конкурсе:

На Конкурс прымаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы (алей, акварэль, туш, аловак і інш.). Работы павінны быць прысвечаны Я.Купале, дзейнасці партызан у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, мемарыялу “Партызанская крынічка”.

Конкурс праходзіць у наступных узроставых намінацыях:

• ад 6 да 11 гадоў;

• ад 12 до 17 гадоў.

Для ўдзела ў Конкурсе неабходна адправіць малюнак на электронную пошту музея — voenmuz@voenmuz.by альбо прынесці ў музей да навуковых супрацоўнікаў. З абавязковай паметкай: імя, прозвішча, узрост, месца жыхарства, назва навучальнай установы, назва малюнка, тэлефон для сувязі.

Пераможцы Конкурса будуць аб’яўленны 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Імены пераможцаў і лепшыя работы будуць апублікаваны на сайце музея і ў сацыяльных сетках. Запрашаем да ўдзелу ў Конкурсе!

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK