Надыйшла зіма…

Зіма — цудоўная пара года. З неба буйнымі камячкамі сыплецца мяккі, пухнаты сняжок. Усе вуліцы — у сумётах. Будынкі, дрэвы — пакрыты тоўстым пластом снегу. Здаецца, што толькі славянская зіма па-сапраўднаму выдатная. Яна як быццам бы сышла са святочнай паштоўкі, намаляванай таленавітым мастаком. Аднак гэтая пара можа пахваліцца не толькі халадамі, але і казачнай прыгажосцю.

Надвор’е ў пачатку тыдня парадавала лаяўчан і прынесла ў гарпасёлак чароўны і неардынарны настрой, укрыўшы белым покрывам усё навокал.
У гарадскім парку агалелая цалкам ад лісця, прырода заціхла. Нядаўна дрэвы стаялі ў залатым убранні, а цяпер апранулі футры з мяккага і пухнатага снегу, які засцерагае кару ад моцных маразоў, а галіны ад ледзяных вятроў.

Гэтая пара асабліва прыгожая і спакойная. Так шмат мастакоў апісвалі ў сваіх карцінах зіму такой, якой яна бывае толькі ў нашых мясцінах. Мноства паэтаў і пісьменнікаў захапляліся славянскай прыродай у сваіх творах і вершах. А музыканты выкарыстоўвалі натхненне ад зімовай прыгажосці ў сваіх творах.
Велізарнае задавальненне прыносяць прагулкі па заснежаных дарожках зімовага лесу і ціхі гук, з якім асядае снег на галінах дрэў. У гэты час года не чуваць птушак, хіба што толькі стук дзятла і завыванне ветру. Затое адчуваецца дыханне зімы, яе веліч і постаць, якія імгненна могуць ператварыцца ў моцную завіруху. У гэтай непрадказальнасці тоіцца ўсё хараство зімовай казкі. Празрыстае чыстае паветра ў адзін момант запаўняецца бясконцым снегападам, упрыгожваючы яловыя верхавіны пухнатымі шапкамі.

 

Стоячы пад імі, можна заўважыць, як скрозь ажурныя карункі ігліцы зрэдку выглядае нябеснае свяціла. Яго прамяні раз-пораз саслізгваюць з белых шапак на велізарны крышталёвы дыван, які засцілае зямлю.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK