«Кніга ў дыскавод не ўваходзіць»

Год кнігі

— А калi бiблiятэка адкрыецца? — вельмi часта пытаюцца ў мяне школьнікi, якiм нават няма часу звярнуць увагу на распарадак работы мясцовай установы.


— Зусiм хутка. Чытайце, што на дзвярах напiсана, — звычайна адказваю непаседлівым рабятам і на нейкі час стараюся заняць іх чым-небудзь цікавым.


Калi быць шчырым, то па словах загадчыцы Малінаўскай сельскай бібліятэкі Ганны Кузьменка, ужо студзень па актыўнасці чытачоў паказаў, што 2012 год — сапраўдны Год кнігі. У бібліятэцы заўсёды імкнуцца стварыць такую атмасферу, каб усім, і маленькім, і дарослым, было ўтульна і цікава. У мясцовай бiблiятэцы вельмі часта арганізоўваюць тэматычныя выставы, розныя мерапрыемствы, распрацоўваюцца новыя формы работы. З пачатку года разгарнуліся выставы-агляды «Добрая кнiга насычае розум» і «Славутыя сыны Беларусi». У рамках апошняй выставы, прысвечанай да 130-годдзя беларускiх песняроў Янкі Купалы i Якуба Коласа, запланавана правядзенне інфармацыйна-паэтычнай гадзіны «І не змоўкнуць нiколi ў свеце Купалавы словы» (да дня нараджэння народнага паэта, драматурга і публіцыста), а таксама гадзiны беларускай літаратуры «I думкай, i словам служыць Беларусі» (да дня нараджэння Я.Коласа, беларускага савецкага празаiка, народнага паэта Беларусi).


Вялiкую работу бiблiятэка збiраецца правесцi і з самымі маленькімі яе наведвальнікамі. Так, у планах значацца розныя экскурсіі: для дашкольнікаў — «Запрашаем у кнiжны дом», для першакласнiкаў — «Чудесная страна Читалия». Распрацоўваецца таксама і конкурсная праграма для дзяцей малодшых класаў «Хто з кнiжкай сябруе, той нiколі не сумуе». А да Дня славянскага пiсьменства адбудзецца цiкавая размова з чытачамi пра гісторыю стварэння кнігі — «Са скуры, глiны i паперы».


Сёння мы ўсё часцей чуем, што кнiга аджывае свой век. На змену ёй прыходзяцъ тэлебачанне і інтэрнэт. Ды толькi ці сапраўды гэта так? Колькi iснуе тэлебачанне, колькi — інтэрнэт?.. Але ж добрую кнiгу замянiць нішто не можа. Яна развiвае чалавека, дапамагае яму думаць, адчуваць і жыць.


3 гэтымі думкамi пагаджаюцца і лепшыя чытачы Малiнаўскай бiблiятэкi: Ніна i Уладзімір Баранавы, Яўген i Алена Сцяпанавы, Людміла i Аляксандр Прымакi, Марыя Каленчанка, Людміла Пасталоўская, Раіса Чарпакова, Алена Любімава, Наталля Царун, Вера Цыба, а таксама сем’і Дзегцяровых, Мітраховіч і Расюк.


Рознай лiтаратурай цiкавяцца ў Малiнаўцы і дзеці. Гэта Юра Масло, Аня Чапега, Валера Цыба, Юля Раманава, Аня Мельнікава, Каміла Дзенешава і інш. Здараецца, што школьнікі, калі прыходзяць у бібліятэку ўсе разам, абступіўшы з усіх бакоў Ганну Мікалаеўну, нібы “атакуюць” яе, бо кожнаму ў гэтую ж хвіліну патрэбна нешта сваё.


Хочацца верыць, што мы і праз сто гадоў будзем чытаць кнігу, а не старацца ўціснуць яе ў дыскавод камп’ютэра, як некалі казаў знакаміты гумарыст Міхаіл Задорнаў.


А. Серабракоў, работнік Малінаўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK