У Цясны на свята

До чего же давно прошумели из детства забавы,

И все те пацаны уже стали, как наши отцы.

Там весною теперь зацветают покосные травы,

И в густом ивняке запевают в ночи соловьи.

И живут в моем сердце все те перезвоны родные,

И луга, и стога, и задворки отцовской избы.

Я горжусь, что родился в своей Беларуси,

В столь родной мне деревне Тесны.

В. СИТКО.

Ёсць у Бывалькаўскім сельскім Савеце невялікая вёсачка з цікавай назвай Цясны. Людзі тут пачалі жыць яшчэ ў далёкай старажытнасці, а вось першы ўспамін у пісьмовых крыніцах датуецца 18 ст. Са слоў мясцовых жыхароў, быў час, калі ў вёсцы было больш за 153 двары і налічвалася каля 865 жыхароў. Жылі ўсе адзін каля аднаго: бацька з сынам, унук з дзедам, дзеці нараджаліся і тут заставаліся, карацей кажучы, было цесна, ад таго, магчыма, і пайшла назва вёскі. Мясцовым жыхарам у час Вялікай Айчыннай вайны давялося перажыць поўнае знішчэнне паселішча — усе 148 двароў былі спалены фашыстамі. Але сёння, нягледзячы на разнастайныя абставіны, вёска жыве, а ў мясцовых жыхароў не зніклі характэрныя для беларусаў рысы: добразычлівасць, гасціннасць, талерантнасць. Ужо 10 год, як на Яблычны Спас (свята, якое тут стала прыстольным) цясноўцы запрашаюць сваіх добрых сяброў — народны калектыў “Жывіца”. З невялікай канцэртнай праграмай артысты наведаліся ў вёску сёлета. Удзельнікі калектыву “Жывіца” кажуць: “Няма на свеце больш удзячных слухачоў, чым цясноўцы — разам з намі яны і спяваюць, і танцуюць, і сумуюць. Не паспеем прыехаць, а нас ужо чакаюць, сустрэнуць хлебам-соллю, пасадзяць за стол, пачастуюць мясцовымі прысмакамі… Развітаўшыся, едзем дадому з такім цяплом у сэрцы, якое, напэўна, і цягне нас кожны год у Цясны”.

К. СЯМАШКА, старшы навуковы супрацоўнік музея бітвы за Днепр.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK