Порадовали концертом жителей Казимировки

koncertУ суботу, 28 чэрвеня, да жыхароў вёскі Казіміраўка наведаліся ўдзельнікі аўтаклуба Лоеўскага цэнтра культуры.
Для ўдзельнікаў аўтаклуба не патрэбны сцэнічныя падмосткі, яны дараць свой талент і дзеляцца пазітыўным настроем з гледачамі прама на вуліцы. Канцэртная праграма пад назвай: “Пад крышай дома свайго”, прадстаўленая ўвазе вяскоўцаў, вельмі спадабалася сабраўшымся. Рэпертуар самадзейных артыстаў разнастайны — ад твораў ваеннай тэматыкі, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да жыццёвых прыпевак і песень пра вёску, родны кут, каханне і г.д.
Жыхарам Казіміраўкі вельмі спадабаліся байкі, а многія песні не проста знайшлі свой водгук у сэрцы кожнага слухача, а і падбадзёрылі да сумеснага выканання. Увогуле, самадзейныя артысты падаравалі станоўчыя эмоцыі сваім майстэрствам і любоўю да народнага фальклору, за што і атрымалі не толькі апладысменты ўдзячных вяскоўцаў, а і шчырае запрашэнне прыязджаць у госці часцей.
Людміла КРАЎЦОВА, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK