2 жніўня ў нашай краіне адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.

tmp50-1Гісторыя «блакітных берэтаў» пачыналася 2 жніўня 1930 года, у час вучэнняў ваенна-паветраных сіл — пад Варонежам было дэсантавана на парашутах падраздзяленне з 12 чалавек. Асаблівай старонкай стаў удзел у баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны, а потым у Афганістане і іншых “гарачых кропках”. Сотні загінуўшых, сотні ўзнагароджаных ордэнамі і медалямі — яны выконвалі свой абавязак.
У 2007 годзе ў дэсантнікаў з’явіліся правапераемнікі. Указам Прэзідэнта краіны створаны новы род войскаў — сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва краіны лічыць іх адным з самых надзейных звёнаў у сістэме нацыянальнай бяспекі. Яны выступаюць асноўным элементам стратэгічнага стрымлівання і служаць школай воінскага майстэрства для тысяч маладых грамадзян краіны.
Тыя, хто з першых дзён службы ў арміі пазнаёміўся са словамі: “Ніхто, акрамя нас”, з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак, працягваюць слаўныя традыцыі дзядоў і бацькоў, застаюцца сапраўднымі патрыётамі Айчыны.
Кожны год у гонар свята ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прахо-дзяць урачыстыя мерапрыемствы. У Лоеве некалькі гадоў запар дэсантнікі нават у непагадзь збіраюцца каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, успамінаюць загінуўшых землякоў, строем праходзяць амаль праз увесь гарпасёлак і спыняюцца ў парку, дзе ў іх гонар гучаць даўно вядомыя і новыя песні пра блакіт неба і берэтаў, салдацкую дружбу, мір і шчасце. Гэты год не стане выключэннем.
Людміла Краўцова, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK