Лоеў. Упершыню на жніве

У цяперашнім збожжаўборачным канвееры хлебаробы рацыянальна выкарыстоўваюць рэсурсы і час, каб хутчэй і без страт убраць «золата палёў». У КСУП «Бывалькі» ў жніве ўдзельнічае маладзёжны экіпаж КЗС-10 у складзе камбайнёра Міхаіла ГАЎРЫКА і яго памочніка Аляксандра СІКОРСКАГА.
Міхаіл працуе ў сельгаспрадпрыемстве ўжо чатыры гады, добрасумленна выконваючы розныя даручэнні. А сын галоўнага агранома гаспадаркі Паўла Сікорскага Аляксандр, студэнт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, палічыў сваім абавязкам дапамагчы аграрыям. Нягледзячы на тое, што ў абодвух гэтае жніво першае, хлопцы стараюцца ні ў чым не ўступаць вопытным калегам. На збожжаўборачнай машыне экіпаж з добрай працоўнай хваткай скошвае спелыя каласы і адпраўляе намалочанае зерне ў кузавы аўтамабіляў, імкнецца закончыць жніво якасна і своечасова.
Сяргей Жарносенка, «ЛК».
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK