На Лоеўшчыне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека — у кожны дом!»

Мой дом – мая крэпасць!

Афарызм «мой дом — мая крэпасць» належыць англійскаму прававеду Эдуарду Коку. Але, як і любую крэпасць абаранялі ў старажытныя часы ад замахаў ворагаў, так і ў наш час неабходна абараняць жыллё ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека — у кожны дом!», які прайшоў у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, супрацоўнікі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі ўсім прысутным, што неабходна зрабіць для таго, каб іх дом стаў «непрыступнай крэпасцю» для рознага роду надзвычайных сітуацый. У гутарцы з прысутнымі падымаліся пытанні аб абсталяванні дамоў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, аб выкананні мер пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога атаплення і электраабсталявання. У замацаванні вышэй сказанага быў прадэманстраваны фільм і кожнаму ўручана памятка аб мерах пажарнай бяспекі ў домаўладаннях.
Але на гэтым мерапрыемства не скончылася. Далей ўсіх гасцей тэрытарыяльнага цэнтра чакалі смачныя пачастункі і конкурс чытальнікаў вершаў ўласнага сачынення.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK