Лоеўскі лясгас у 2020

Лоеўскі лясгас — сучаснае прадпрыемства, у склад якога ўваходзяць 4 лясніцтва, цэх па перапрацоўцы драўніны, лесанарыхтоўчы ўчастак, пчолапасека.

Прадпрыемства займае плошчу 44,8 тыс. га. У апошнія гады дзейнасць галіны даволі часта патрабуе праявы сапраўднага гераізму і мужнасці: трэба ўмець хутка мяняць планы і супрацьстаяць выклікам стыхіі.
Асноўны напрамак работы лясной гаспадаркі — ахова і абарона ад пажараў, насякомых, браканьераў і парушальнікаў ляснога заканадаўства. Разам з гэтым найважнейшай задачай з’яўляецца захаванне і аднаўленне ляснога фонду. У бягучым годзе пасадка лясных культур праведзена на плошчы 214 га, дадатак выраблены на 54 га угоддзяў, догляд за лесам — на 707 га.
Даведзеныя вытворча-эканамічныя паказчыкі на 2020 год калектыў выканаў.
Сярэднямесячная зарплата за студзень-лістапад бягучага года склала 1236,8 руб. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг — 9053 тыс. руб., тэмп росту — 121,7 %. Аб’ём вытворчасці піламатэрыялаў дасягнуў 8,07 тыс. м3, або 149,4 % да даведзенага плану, рэалізацыя піламатэрыялаў — 7,77 тыс. м3, або 143,9% да запланаванага параметра. Экспарт выпускаемай прадукцыі склаў 847,3 тысяч даляраў. Геаграфія паставак прадукцыі шырокая: Кітай, Германія, Латвія, Польшча.
У лясгасе працуюць больш за 200 чалавек, і кожны з іх уносіць сваю лепту ў развіццё прадпрыемства. Калектыў працуе зладжана, як адзіны механізм, які дазваляе рухацца наперад і вырашаць усё больш складаныя задачы.
У новым годзе хочацца пажадаць ветэранам лясной галіны, работнікам прадпрыемства, каб 2021 год быў удалым. Выканання задуманых жаданняў вам, шчасця, моцнага здароўя, дастатку, сямейнага дабрабыту!

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK