Жыццёвы шлях праз попел вайны і сумленную працу

Па традыцыі Яўген Максімавіч Сініла (на здымку) 3 ліпеня зручна ўладкоўваецца на канапе насупраць тэлевізара, каб не прапусціць яскравае і любімае відовішча, якое штогод транслюецца па тэлевізары — ваенны парад. Слёзы радасці з’яўляюцца на яго вачах ад пачуцця гонару за сваю Радзіму, якая змагла процістаяць ворагу і выстаяць у няроўнай барацьбе з фашыстамі. Валодаючы велізарным жыццёвым вопытам, гэты паважаны чалавек не па чутках ведае, что міру, спакою і дабрабыту можна дасягнуць толькі шляхам сумленнай працы і паступовага развіцця, бо дарма нічога не даецца, за ўсё трэба плаціць. Бескаштоўны сыр бывае толькі ў мышалоўцы.

На жаль, гэтага не разумеюць тыя “патрыёты”, якія ратуюць за санкцыі супраць свайго народа. Не задумваюцца яны і пра тое, что заходнія палітыканы рана ці позна выставяць рахункі, якія неабходна будзе пагашаць. Вось толькі чым? Гэтае пытанне турбуе героя нашай публікацыі невыпадкова.
Няшчадную акупацыю, жорсткасць фашысцкага палону ён ведае не з ваенных хронік і дакументальных фільмаў, а з уласнага вопыту. У ліку тых, каму прыйшлося перажыць нягоды, пазбаўленні і пакуты на чужыне, і мой суразмоўца Я.М. Сініла, ураджэнец в. Сінск, які зараз жыве ў н.п. Бывалькі. Яшчэ трымаецца ў яго памяці цёплая летняя раніца 5 чэрвеня 1943 года. Пачынаўся звычайны дзень, як і ўсе іншыя, так меркавалі сяляне. На бярозавай галінцы за акном раздаваліся залівістыя трэлі салаўя, а ціш на зорцы парушаў толькі брэх сабак. Але вось з усіх канцоў чуюцца ўсхваляваныя галасы. Гэта немцы выганялі з дамоў людзей. Сабраўшы ўсіх жыхароў, жорсткія салдаты Вермахта падпалілі саламяныя стрэхі дамоў. Каля 150 двароў ператварыліся ў адно велізарнае вогнішча. Гаротныя стогны жанчын, патухлыя вочы мужчын, не разумеючыя твары дзяцей развітваліся з роднымі мясцінамі, не ведаючы, што іх чакае далей…
Папераду ў жыхароў Сінска быў доўгі і знясільваючы шлях у фашысцкую няволю. Пераезд у таварняку, больш прыдатным для перавозкі жывёлы, чым людзей, невыносныя ўмовы… Нягоды і пазбаўленні выпалі на долю 4-гадовага Яўгена і яго родных. Жыццё ў няволі працягвалася два гады. Старэйшыя працавалі ў полі, даглядалі за жывёлай, даілі кароў, пасвілі гаспадарскі статак. Пачуццё голаду, страх сталі пастаяннымі спадарожнікамі сінчан. Нават праз гады няма апраўдання той жорсткасці, якую давялося спытаць вязням. Іх выратавалі саюзнікі — амерыканскія салдаты. Замест прывітання ў нявольнікаў запыталі: “Русіш?”, і з добрай ўсмешкай працягнулі рукі, каб дапамагчы спалоханым людзям выбрацца са схованкі. Спачатку Дрэздэн, потым доўгі шлях на Радзіму. Толькі восенню 1945 года сям’я вярнулася на Лоеўшчыну.
Тут іх сустрэла чорная ад попелу і пралітай крыві зямля, зарослая пустазеллем. І не было больш свайго кута, хатняй жывёлы і каласістых палёў. Жыць давялося ў райцэнтры ў знаёмых, часцяком надгаладзь, пакуль не пабудавалі новы дом у Сінску. Ад малога да вялікага працавалі не пакладаючы рук. Адраджалі краіну, гаспадарку, амаль што на голым энтузіязме, але з верай у светлую будучыню, бо рана, нанесеная Радзіме, адклікаецца крывацечным рэхам у сэрцы сапраўднага патрыёта.
Зараз Яўген Максімавіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Побач з ім супруга Еўдакія Іванаўна. Сын, дачка і 4 унукаў — самае дарагое для дзядулі і бабулі, яны не забываюць сцежкі да роднай хаты. “Што мы пакінем нашчадкам? — раз-пораз азадачваецца былы старшыня сельсавета. Ці выстаім, ці зберажом суверэнітэт і незалежнасць?”. У глыбіні душы Я.М. Сініла перакананы: цяжкасці яднаюць, а беларускі народ здольны пераадолець усе няўзгоды. Сапраўдная сіла нацыі — у адзінстве!

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK