СУСВЕТНЫЯ НАВІНЫ

Навасны блок

У КАЗАХСТАНЕ вострая фаза крызісу абмінула. Цяпер перад уладамі стаіць няпростая задача — выявіць і купіраваць прычыны здарэння, каб катастрофа не паўтарылася.
Краіну чакае шырокая праграма рэформ. У першую чаргу Казахстан павінен стаць сацыяльнай дзяржавай, а алігархі падзеляцца даходамі з самымі бяздольнымі пластамі насельніцтва. Гэта дазволіць уладам забяспечыць сябе надзейнай падтрымкай грамадзян. Ужо сфарміраваны і новы ўрад.
Паралельна ідзе зачыстка гарадоў. Сілавікі Казахстана поўнасцю ліквідавалі арганізаванае супраціўленне. Узброеныя групоўкі разгромлены. За краты адпраўляюцца ўсе, хто ўдзельнічаў у пагромах, захопліваў грузавікі для нападаў на паліцыянтаў. Выяўлена і некалькі сховішчаў са зброяй. Усе, хто мае дачыненне да беспарадкаў, ужо даюць паказанні.
ЛІТВА працягвае нарошчваць ваенны патэнцыял. Цяпер замест 3 800 прызыўнікоў у год краіна плануе набіраць на тэрміновую службу больш за 4 тысячы маладых людзей. Працягваючы спекуляваць на тэме гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць яго, Вільнюе хоча выйграць прэферэнцыі ад Вашынгтона і Бруселя. Аднак нават там стамляюцца ад пастаянных скаргаў літоўскіх чыноўнікаў.
ЗША выдзеляць больш за 200 мільёнаў долараў на ўзмацненне ваеннага патэнцыялу ва Украіне. Рашэнне ў Белым доме прынялі яшчэ напрыканцы снежня, але дарэмна спрабавалі ўтаіць. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN. Забяспечваць Украіну плануюць боепрыпасамі, стралковай зброяй, медыцынскім абсталяваннем і сродкамі радыёлакацыйнага назірання. Дарэчы, з 2014 года Вашынгтон і так выдаткаваў на падтрымку Узброеных сіл Украіны 2 з паловай мільярды долараў.
Парламенцкія выбары ў ВЕНГРЫІ, па выніках якіх будуць вызначаны прэм’ер-міністр і новы ўрад краіны, адбудуцца сёлета 3 красавіка. Аб гэтым аб’явіў Прэзідэнт рэспублікі Янаш Адэр.
Па выніках выбараў будзе размеркавана 199 месцаў у Дзяржаўным сходзе (аднапалатным парламенце) Венгрыі.
Правячай партыі “ФІДЭС — Венгерскі грамадзянскі саюз” на чале з прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам сёлета супрацьстаіць кааліцыя з шасці апазіцыйных партый, якая вылучыла кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада Петэра Маркі-Зая, мэра невялікага горада Ходмезевашархея.
Рахункі за электраэнергію для жыхароў ВЯЛІКАБРЫТАНІІ могуць стаць непад’ёмнымі. Краіне пагражае самы высокі ўзровень паліўнай беднасці за апошнія 25 гадоў. На гэтым фоне жыхары могуць пачаць плаціць больш за 2 тысячы стэрлінгаў у год толькі за электрычнасць. Людзі жадаюць, каб частка выдаткаў пакрывалася з грошай падаткаплацельшчыкаў. Паводле інфармацыі, якая з’явілася ў брытанскіх друкаваных СМІ, каля 4 мільёнаў хатніх гаспадарак у Брытаніі былі закрануты паліўнай беднасцю. Да вясны гэты лік можа вырасці ў разы.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK